Кніга адлюстроўвае асноўны погляд на сучасную палітычную філасофію ў фокусе спрэчак філосафаў у англасаксонскім грамадстве. Зборнік складаецца з трох частак. Першая прэзэнтуе ліберальную тэорыю, якой яна была да публікацыі вялікага твора Джона Роўлза “Тэорыя справядлівасці”. Другая ўлучае ў сябе творы на эгалітарызме і лібертарыяскім лібералізме ад Роўлза да Дўоркіна і Экермана. І нарэшце, частка трэцяя змяшчае тэксты перфекцыянізму, фемінізму і камунітарысцкай крытыкі лібэралізму.
Пер. анг. І. Ганецкай; пад рэд. А. Ліса. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 380 с. Цв. вокл.
Кніга адлюстроўвае агульную для гуманітарных навук апошніх дзесяцігоддзяў тэндэнцыю – павышаную цікавасць да народнай (традыцыйнай) культуры. Пры гэтым упершыню навуковым абагульненнем ахоплены культурны арэал усёй Эўропы ад Ірляндыі да Ўрала.
Кніга прысвечаная славутаму рэфарматару эпохі Асветніцтва. Паказаны драматычны жыццёвы шлях Антона Тызенгаўза (1733—1785), яго энергічная дзейнасць, якая закранула шмат якія галіны эканомікі і грамадскага жыцця і нават сёння здзіўляе нас сваёй маштабнасцю.
Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.
Для шырокага кола чытачоў.
Гэтая кніга – спроба паглядзець на гісторыю патрыярхальнага грамадства вачыма жанчыны. Спроба небесстаронняя, але цікавая і арыгінальная. Паказваецца ўклад жанчын у развіццё чалавецтва, іх значныя здабыткі ў кожным абсягу жыцця. Аўтарка падае мноства разнастайных фактаў з розных культур свету, сабраных паўсюль, дзе яна магла выявіць сваё жаночае ўменне збіральніцы. Кніга карысная тым, што дапамагае скарэктаваць шмат якія нашы традыцыйныя ўяўленні.
Упершыню ў нашай краіне выдаецца кніга пра адну з самых «схаваных» праблем сучаснага грамадства – насілле ў любоўных узаемадачыненнях маладых людзей. У гэтым зборніку, падрыхтаваным вядомай амэрыканскай даследніцай, разглядаюцца прычыны жорсткасці і ўсёдаравальнасці ў моладзевым асяроддзі, прапануюцца спосабы, як вырваць чалавека з ланцугоў насілля, як вывесці яго ў добры і прыгожы свет.