Кніга прысвячаецца найважнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі — Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з’яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, іх колькасны склад, узбраенне, стратэгія, тактыка.
У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяваў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў: готыкі і рэнесансу — у сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз будуецца на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўратараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстраванае натурнымі здымкамі ды графічнымі матэрыяламі.
У кнігу ўвайшлі прыкметы і павер’і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам — ад нараджэння чалавека да завяршэння ягонага зямнога шляху, а таксама “Народны каляндар”.
Прапанаванае чытачу выданне магічных тэкстаў, што ў беларускай народнай тэрміналогіі маюць назвы "замовы", "шэпты", "словы", "малітвы", "лекі", — вынік збіральніцкай працы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Прадказаць надвор’е і ўраджай, засцерагчыся ад хваробы і ад “благога вока” дапамогуць прыкметы і павер’і — частка бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў.
Кнігу склалі народныя прыкметы і павер’і, звязаныя з варажбой, чарадзействам і знахарствам. З вялікай цікавасцю чытаюцца таксама раздзелы “Беларуская міфалогія” і “Соннік”.
Ручнік — рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольная выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Выраблены паводле законаў мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова застаецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, ягоным родам, продкамі.
Гэтая кніга — своеасаблівая энцыклапедыя і каштоўная крыніца звестак аб тым, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Утрымлівае шмат надзвычай цікавых і карысных парадаў і рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну і садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы і расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай…
У кнізе расказваецца пра гісторыю Полацкай зямлі і пра самую слаўную нарадзінку яе, Еўфрасінню Полацкую — выдатную асветніцу XII стагоддзя, нябесную апякунку Беларусі.
Кніга ўяўляе сістэматычнае і найбольш поўнае апісанне і аналіз традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму паказваюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер’ям і прыкметам беларусаў, іх парадам, перасцярогам і замовам.