У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.
Ян Баршчэўскі (1794 (?)— 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны ягоны твор — "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".
У кнігу беларускага пісьменніка Алеся Гаруна (сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887—1920) увайшлі найлепшыя вершы розных гадоў і п’еса для дзяцей “Датрымаў характар”.
У кнігу ўвайшлі п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розныя гады. Гэта творы вельмі разнастайныя паводле жанру (міфалагічныя, чарадзейныя, авантурныя, філасофскія), прызначаныя як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра.
“Каласы пад сярпом тваім” — адзін з найлепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем рамана Алесем Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй радзімы — Беларусі.
Гэты раман займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Калі ж знаходзіць яму аналогіі ў сусветнай літаратуры, то па ідэйна мастацкіх асаблівасцях яго можна суаднесці з “Гарганцюа і Пантагруэлем” Ф. Рабле, “Легендай пра Уленшпігеля! Ш. дэ Кастэра, “Кала Бруньёнам” Р. Ралана. Аўтар пераканаўча паказаў, што і на беларускай нацыянальнай глебе ёсць постаць тыпу Ціля Уленшпігеля. Юрась Братчык з’яўляецца яго духоўным братам, ён увасабляе дух Беларусі, нязломны і непераможаны народны характар.
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесць "Чазенія" і такія апавяданні, як "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя...", "Кніганошы" і інш. Творы прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у іх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.
Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) — пісьменнік і журналіст. Дэмакратызм, гуманістычны пафас яго творчасці зрабілі адчувальны ўплыў на станаўленне беларускай літаратуры. У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае з ягонае творчае спадчыны.