Кніга складаецца з аднайменнага нарыса кандыдата біялагічных навук з Брэсцкай вобласці Вячаслава Семакова, які ахоплівае жыццёвы цыкл самай славутай еўрапейскай жывёлы – зубра, і з іншых паэтычных твораў вядомых беларускіх майстроў пяра пра цудоўны пушчанскі край і яго старадаўняга насельніка, які хадзіў па Зямлі яшчэ ў тыя часы, калі па ёй блукалі калматыя маманты.
Гэта не простая кніга. Гэта і казка, і падручнік батанікі. А напісаў яе выдатны паэт-лірык Уладзімір Дубоўка (1900 – 1976). Маленькі хлопчык заблудзіўся ў лесе... Але сустрэў там не Бабу Ягу, не Кашчэя і не злога воўка. Сустрэў ён царства раслінаў, якія...
"Земнаводныя і паўзуны" – гэта захапляльны аповед трох аўтараў пра дзіўных жывых істот, людзі іх зазвычай не надта любіць, у міфалогіі і ў фальклоры розных народаў свету яны з’яўляюцца ў фантастычным абліччы, ім надаюцца надпрыродныя ўласцівасці.
Кніга “Падарожжа з белай чапляй” працягвае серыю “Скарбы роднай прыроды” і расказвае пра Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. У лясах і на балотах, што ляжыць паміж рэчкамі Сцвігай, Убарцю і Прыпяццю, жыве мноства звяроў і птушак, сярод якіх ёсць вельмі рэдкія. Кніга знаёміць юных чытачоў з гэтымі звярамі і птушкамі, вучыць зберагаць прыгажосць роднага краю.
Кніга з’яўляецца першым навуковым вызначальнікам птушак на беларускай мове, таксама як і наогул першым беларускамоўным выданнем гэткага кшталту, прысвечаным птушкам усяго кантынента Еўропа.
Жыццё жывёлін у вадзе даволі цяжкае. İ праходзіць яно ў вялікай барацьбе. Па-першае, у барацьбе за ежу. Адны здабываюць яе, фільтруючы ваду. Другія з'яўляюцца драпежнікамі. Ёсць сярод водных жывёлін і паразіты, што жывуць як на целе іншых, так і ўнутры яго. İ пра ўсё гэта ты даведаешся з кніжкі, якую ты зараз трымаеш у руках. Спадзяюся, яна табе спадабаецца.