Навуковая літаратура

ARCHE Пачатак. 2018. №2. Гісторыя БНР у карцінках
9.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2018. №2. Гісторыя БНР у карцінках

Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі. Наклад часопісу цалкам прададзены.

Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў
14.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў

У кнізе беларускага даследніка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі полацкай шляхты падчас кіравання ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI — сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокага кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі
11.90 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.

Запісы БІНіМ. №37
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Запісы БІНіМ. №37

У гэтым нумары “Запісаў БІНіМ” знайшлі сваё месца тры тэмы: “Біяграфіі”, у разьдзелах якой зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў; беларуская прысутнасьць у Францыі і “Праскія беларусы”. Гэты выпуск “Запісаў БІНіМ” традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце падаць новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.

Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі
7.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі

У працы разглядаюцца праблемы эвалюцыі ўнутранага ладу мейскіх паселішчаў, юрыдычнага становішча іх насельніцтва, з’яўлення і развіцця мейскага права, выдзялення і афармлення мяшчанства як саслоўя на землях Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст.

Нісбэт Робэрт. Кансерватызм
4.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Нісбэт Робэрт. Кансерватызм

У кнізе разглядаецца генеалогія адной з найбольш уплывовых ідэалагічных плыняў Новага часу: кансерватызму.

Сцебурака Анатоль, Мас Франсуаза-Альбярціна. Лісты да Жазефіны : ваенныя шляхі ф
9.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Сцебурака Анатоль, Мас Франсуаза-Альбярціна. Лісты да Жазефіны : ваенныя шляхі французскага афіцэра. 1805–1812

Гэтая кніга – рэканструкцыяй жыццёвага шляху французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі – удзельніка шматлікіх ваенных кампаній Напалеона ў 1805–1812 гг. Шарль-Піліп быў прадстаўніком вядомага дваранскага роду, які пасля Рэвалюцыі 1789 г. імкнуўся знайсці сабе месца ў новых умовах і працягваў служыць Францыі. Асаблівае месца ў выданні займае апошні год жыцця афіцэра – удзел у вайне 1812 г.: драматычны і насычаны падзеямі эпізод, які адбываецца на беларускіх землях.

Урбан Майкл. Беларуская савецкая эліта (1966—1986): алгебра ўлады
8.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

Урбан Майкл. Беларуская савецкая эліта (1966—1986)

Кніга амерыканскага даследчыка Майкла Урбана прысвечаная палітычнаму развіццю Беларусі ў 1960—1980-х гадах. На аснове шырокага фактычнага матэрыялу аўтар апісвае складаныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі беларускай савецкай эліты, а таксама паказвае вынікі і наступствы палітычнай барацьбы для развіцця БССР ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі і урбанізацыі.

Чарнякевіч Андрэй. Нараджэнне беларускай Гародні
9.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Чарнякевіч Андрэй. Нараджэнне беларускай Гародні

Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.

Шляхамі БНР
14.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шляхамі БНР

У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.