Навучальная літаратура

Барадулін Рыгор. Азбука. Вясёлы вулей
18.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Барадулін Рыгор. Азбука. Вясёлы вулей

Выдавецтва “Кнігазбор” перавыдала дзіцячую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”. Упершыню кніга пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Той наклад у пяцьдзясят тысяч асобнікаў адразу стаўся рарытэтам. Гэты на некалькі парадкаў меншы, але выклікае нашмат больш пытанняў у маленькіх чытачоў.

Бэрк Пітэр. Рэнесанс
4.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Бэрк Пітэр. Рэнесанс

У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе.

Гарбузік. Цуды свету
4.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гарбузік. Цуды свету

Альманах “Гарбузік. Цуды свету” — цудоўная чытанка для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў, выхавальнікаў і настаўнікаў. У зборнік увайшлі навучальныя і забаўляльныя матэрыялы: вершы, казкі, заданні, коміксы, настольная гульня ды іншыя цікавыя рэчы.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова. Частка 2
14.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова. Частка 2

Выйшаў з друку працяг кнігі "дзіцячая заМова", куды ўвайшлі новыя 120 малюнкаў, створаныя за апошні год.

Церашкова Алена. Англійская мова: слова за словам
4.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Церашкова Алена. Англійская мова: слова за словам

У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску.

Галавіна Ганна. Летняя азбука
4.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Галавіна Ганна. Летняя азбука

Кнiга адрасаваная дзеткам дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту. Яна дапамагае вывучыць лiтары беларускага алфавiта, а таксама назвы садавiны, гароднiны i кветак. Невялiкiя вершы лёгка запамiнаюцца. Дарослыя могуць iх чытаць маленькiм у дарозе, перад сном, падчас сняданку на свежым паветры i проста калi заўгодна.

Гарбузік. Літаратурна-забаўляльны альманах для дзяцей
4.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Гарбузік

Альманах “Гарбузік” прапаноўвае найлепшы спосаб прабавіць вольны час для дапытлівых дзетак, а таксама іхных неабыякавых бацькоў і выхавальнікаў. У зборнік уваходзяць матэрыялы навучальнага і забаўляльнага характару для дзяцей: вершы, казкі, вясёлыя задачы, самаробкі. Для сямейнага чытання. Унутры — макет старажытнага замка.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова
14.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

ა Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

Журналіст і блогер Глеб Лабадзенка выпусціў незвычайную кнігу — “Дзіцячая заМова” складаецца са 112 маляваных прыкладаў моўных памылак. Кніга цалкам намаляваная — у ёй няма ніводнай друкаванай літары. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Літвіноўская Алеся, Лабадзенка Глеб. 20 крокаў да беларускай мовы
14.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Літвіноўская Алеся, Лабадзенка Глеб. 20 крокаў да беларускай мовы

Выданне падрыхтавалі выкладчыкі курсаў “Мова Нанова” Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Аснову склалі матэрыялы з заняткаў, “апрабаваныя” ў 10 гарадах Беларусі. У кнізе робіцца ўхіл у практычнае выкарыстанне беларускай мовы, таму большасць слоўнікавых словаў мае прыклады ўжывання. Апроч таго, кожныя заняткі маюць граматычны дадатак і заданні для самаправеркі.