Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму — добрага вам падарожжа!
Упершыню кнігу пра беларускія народныя інструменты стварылі ў выглядзе энцыклапедыі. Арыгінальная форма падавання кожнага інструмента дапаможа дзецям з цікавасцю і жаданнем увайсці ў свет беларускай музыкі. Аўтары — музыка, гісторык, калекцыянер музычных інструментаў Яраш Малішэўскі і пісьменніца Аксана Спрынчан — у кожным з 32 інструментаў пабачылі своеасаблівую душу і часцінку той краіны, для якой яны сталі блізкімі.
Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX—XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга — другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая — “Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст.” — пабачыла свет у 2010 г.
У кнізе аўтарам разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія.
У том уключаны багатыя скарбы беларускага фальклору, сабраныя ў першай палове XIX ст. Янам Чачотам і Яўстафіем і Канстанцінам Тышкевічам. Сярод сабраных матэрыялаў ёсць самыя розныя песні: абрадавыя і неабрадавыя, вясельныя, жніўныя, калядныя, купальскія, жартоўныя, баладныя, прыпеўкі. Значнае месца ў томе адведзена прыказкам і прымаўкам, апісанням абрадаў, нататкам і заўвагам збіральнікаў фальклору.
Гэтая кніга — першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асобаў і калектывы, якія ў той ці іншай ступені засьведчылі сябе ў розных стылях і кірунках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай.