Лонг-ліст Прэміі Гедройца’2015

Дубавец Сяргей. Сіні карабель у блакітным моры плыве
7.20 р.
4.8
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 5)

Дубавец Сяргей. Сіні карабель у блакітным моры плыве

“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)

Марціновіч Віктар. Мова
14.50 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Марціновіч Віктар. Мова (3-е выданне)

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.

Абламейка Сяргей. Настальгія
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Абламейка Сяргей. Настальгія

Падарожжы амалоджваюць душу, робяць больш пільным позірк, думку, больш вострымі розум і пачуцьці. Падарожжы дапамагаюць нам вяртацца да саміх сябе. Мы жывем у дынамічным сьвеце, дзе безьліч людзей перасоўваюцца ў прасторы. Але меншасьць падарожнічае, гэта вандроўнікі зь вялікай літары. Да такіх вандроўнікаў належыць Сяргей Абламейка.

Барысік Таццяна. Жанчына і леапард
3.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Барысік Таццяна. Жанчына і леапард

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі “Жанчына і леапард” — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы. За гэтую кнігу аўтарка атрымала 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015Наклад кнігі цалкам прададзены.

Бахарэвіч Альгерд. Дзеці Аліндаркі
16.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Бахарэвіч Альгерд. Дзеці Аліндаркі

Героі раману Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лягер. Як сучасныя Гензэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер. За гэтую кнігу аўтар атрымаў 3-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015.

Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна

Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Казько Віктар. Час збіраць косці
7.50 р.
4.166665
Сярэдняя: 4.2 (усяго галасоў 6)

ა Казько Віктар. Час збіраць косці

Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015Наклад кнігі цалкам прададзены.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую..