Унікальны збор рэцэптаў беларускай кухні сабраў і выдаў вядомы на Гарадзеншчыне краязнавец і грамадскі дзеяч з Зэльвы Юры Качук. Усе стравы аўтар сам прыгатаваў і пакаштаваў. Большасць рэцэптаў суправаджаюць фотаздымкі. А дзе фотаапарат не мог перадаць усяго каларыту, ілюстрацыі замянілі на нацюрморты Васіля Шамрука.
Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце.