Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" — гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іхная творчасць зрабіла пэўны ўплыў на ейнае жыццё і паэзію.
Манаграфі Юрыя Гардзеева — першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 — 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі — пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.
Галоўны герой кнігі (ён жа аўтар) — чалавек надзіва шчыры: ён без крывадушнасці асэнсоўвае падзеі ўласнага жыцця, паказваючы не толькі станоўчыя бакі сваёй асобы, але і звяртаючы ўвагу на жыццёвыя памылкі, негатыўныя якасці характару.
"Рыцары і дойліды Гародні" – 8-я кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка". Яна складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.
Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”.
Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады.