Ян Баршчэўскі (1794 (?)— 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны ягоны твор — "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты.
Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл…
У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман “Непераможны” і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак ўсім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі.
У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў, напісаныя на беларускай і расейскай мовах. Яны рэпрэзентоўваюць беларускую фантастыку, пачынаючы з XIX стагоддзя і да нашых дзён.
Раман "Сад Гамкнёных Гор", які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак: квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі "Забаўкі для малодшых", у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. Аповесць "Гіперновы рабінзон" па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.
На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. Яны называюць сябе Эрпідамі. Эрпіды атрымалі заданне даведацца, што ўяўляюць з сябе Зямля і чалавек. Пра знаёмтсва робатаў з зямлянамі і расказвае аўтар у сваёй фантастычнай і вясёлай аповесці.
Казкі і быліны Ясеніі Сцяпанавай на беларускай і рускай мовах з’явіліся на свет пасля святкавання Купалля ў вёсцы ў бабулі Фені. Кніга прысвечаная святу і цудам, што здараюцца ў гэтую чароўную ноч. Свет казкі праілюстраваў вядомы беларускі мастак Валерый Славук.
Чароўны народ прыходзіць да чытачоў невялікай казкі Толкіна, каб забраць іх з сабой у Чароўны Край і Далёкія Памежжы. Чароўны народ прыходзіць і да тых, хто чытае вершы Антона Францішка Брыля, паэта і перакладчыка. Але прысутнасць чараў у дадзеным выпадку — з’ява цалкам вытлумачальная, і каб раскрыць іх таямніцу, варта ўсяго толькі разгарнуць кнігу. І ўсё стане на свае месцы.