Гэтая кніжка складаецца з двух слоўнікаў. У першым з іх — “Асабовыя імёны” — змешчаныя асабовыя імёны, якія бытавалі і бытуюць у розных жыхароў сучаснай Беларусі. У другім слоўніку — “Беларускія імёны” — друкуюцца тыя традыцыйныя мужчынскія і жаночыя імёны беларусаў, што бытавалі ў розны час.
Гэты слоўнік — першы беларуска-нямецкі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 70 тыс. слоў, словазлучэнняў і выразаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі.
Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.
Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.
Гэтая кніга — працяг выдадзенага ў 2006 г. даведніка "Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. — 1944 г.". Утрымлівае інфармацыю пра больш за 570 асоб: краязнаўцаў-аматараў, музейных работнікаў, архівістаў, бібліятэкараў, журналістаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, арганізацый, якія даследуюць гісторыю і культуру Віцебшчыны ў адміністрацыйных межах сучаснай Віцебскай вобласці.
Кніга з’яўляецца першым навуковым вызначальнікам птушак на беларускай мове, таксама як і наогул першым беларускамоўным выданнем гэткага кшталту, прысвечаным птушкам усяго кантынента Еўропа.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года — помнік юрыдычнай думкі і заканадаўчай культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным дакументам на сучаснай беларускай мове.
Найбольш поўны нарматыўны даведнік выкарыстання ўласных асабовых імён, утварэння імён па бацьку. Прыводзяцца розныя паводле паходжання мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; падаюцца найбольш пашыраныя народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.