"Рыцары і дойліды Гародні" – 8-я кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка". Яна складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.
У манаграфіі прадстаўлены вынікі археалагічнага вывучэння помнікаў і матэрыялаў позняга неаліту і бронзавага веку, выяўленыя ў час даследаванняў на Панямонні на працягу амаль двухсот гадоў (пачатак XIX ст. — 2006 г.).
У працы аналізуецца ўнікальная калекцыя касцяных і рагавых вырабаў са стаянак Крывінскага тарфяніку. Аўтар падае падрабязную класіфікацыю прылад палявання і рыбацтва, працы і побыту. Разгледжаная тэхналогія іх майстравання, храналогія і культурная прыналежнасць.
Аўтар у папулярнай форме знаёміць чытача са шматлікімі археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама з багатымі падзеямі старажытнай і сярэднявечнай гісторыі.