Аўтар. Назваабразок сартоўкі Кароткае апісаньне Цана
ARCHE Пачатак. 2010. №10

Тэма нумару: Грунвальд: 1410—2010. Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. Змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан даследавання грунвальдскай праблематыкі як у Беларусі, так і ў Літве.

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2010. №11

Тэма нумару — “Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы”.

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2010. №3

Тэма нумару: GENIUS URBIS. Гарадзкая гісторыка-культурная спадчына. Беларускія гарады: якімі яны былі і якімі захаваліся. Менск у пачатку ХVIII стагодзьдзя Яна Аляшэўскага, сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя Тадэвуша Корзана, Вільня, Полацак… Выгляд паселішча стварае забудова. Таму шэраг публікацыяў прысьвячаюцца праблеме аховы помнікаў архітэктуры.

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2010. №4

Тэма нумару: Варшава беларуская. Варшава ў беларускім нацыянальным жыцьці займала і займае асаблівае месца. Апісаць ўсё беларускае жыцьцё польскай сталіцы ў адным нумары часопісу, хоць і аб’ёмным, проста немагчыма. Таму яго ўкладальнікі паспрабавалі зрабіць агульны нарыс.

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2010. №5

Тэма нумару: Як Гітлер мог перамагчы. На старонках нумару чытач знойдзе матэрыялы, у якіх у той ці іншай ступені закранаюцца разнастайныя вайсковыя аспэкты Другой усясьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі: першы этап ваенных дзеяньняў падчас нямецка-савецкай вайны, партызанскі рух розных ідэйных кірункаў, разьвіцьцё беларускай вайсковай справы пад нямецкай акупацыяй.

42'000 р.
ARCHE Пачатак. 2010. №6

Адна з цэнтральных тэмаў чарговага нумару часопісу — сьляды габрэйскага жыцьця ў Горадні.

29'500 р.
ARCHE Пачатак. 2010. №7, 8

Тэма нумару: Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі. Гэты нумар зьяўляецца лягічным працягам “ваеннага” нумару (ARCHE Пачатак. 2010. №5). Але акцэнт гэтым разам робіцца на іншую праблему — нямецкую акупацыйную палітыку на занятых вэрмахтам беларускіх тэрыторыях.

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2010. №9

Тэма нумару — “Славацкая надзея для паняволенай нацыі”. Гэта, бадай, першая спроба больш-менш грунтоўна паказаць славацкае жыцьцё беларусам, перадусім жыцьцё актуальнае — інтэлектуальнае ды сацыяльна-палітычнае.

29'500 р.
ARCHE Пачатак. 2011. №10

Тэма нумару: 1950-я гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою. Нумар, які чытач трымае ў руках, прысвечаны не менш важнаму этапу, што меў месца ў гісторыі беларускага народу ў ХХ ст. — перыяду г. зв. “хрушчоўскай адлігі”, якая працягвалася ў СССР у цэлым і ў БССР як яго частцы 12 гадоў — з 1953 да 1964 г.

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2011. №12

Тэма нумару: Жанчыны ў гісторыі Беларусі. У беларускай гістарыяграфіі гендэрны кірунак дагэтуль застаецца малараспрацаваным. Таму матэрыялы гэтага нумара актуальныя для нашай навукі. Гісторыя, якая расказваецца на яго старонках, — жаночая, у першую чаргу яна пра жанчын і для жанчын. Беларускі павінны ведаць не толькі агульную гісторыю Беларусі, але і сваю, адметную.

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2011. №3

Тэма нумару: Палесьсе: народы, улады і войны. Палессе — азначэнне даўняе, у той час як палескасць у якасці паўнавартаснага этнакультурнага вызначальніка — новае. Колішняе разуменне палескасці як амаль што сіноніма адсталасці, забітасці ды цемнаты, якога трымаліся не толькі “паны-цемрашалы”, але і аматары экзотыкі “ў цэнтры Еўропы”, паступова адыходзіць у нябыт, застаючыся ці то аб’ектам увагі турыстаў, ці то элементам штодзённай свядомасці найбліжэйшых суседзяў…

50'400 р.
ARCHE Пачатак. 2011. №4

“Балканскі” нумар “ARCHE” — гэта “мяшанка (месцамі — амаль выбуховая сумесь) тэкстаў самых розных жанраў, ступені акадэмічнасці і тэматыкі”. Сярод ягоных аўтараў — два нобелеўскія лаўрэаты (югаслаў Іва Андрыч і ўраджэнка Румыніі Герта Мюлер), прызнаныя класікі ХХ стагоддзя Даніла Кіш, Рэбэка Ўэст, Мома Капар, Паўль Цэлян, шырока вядомыя ў сябе на радзіме і ў замежжы сучасныя навукоўцы і літаратары Марыя Тодарава, Роберт Д. Каплан, Анджэй Стасюк, Алеш Дэбэляк, Дубраўка Угрэшыч, Фатас Любоня, Бора Чосіч, Станіслаў Страціеў, Мірча Кэртэрэску, Нэнад Вэлічкавіч і іншыя.

34'000 р.
ARCHE Пачатак. 2011. №5

Тэма нумару: Полацак: падарожжа ў прасторы і часе.

31'200 р.
ARCHE Пачатак. 2011. №7, 8

Тэма нумару: Праз свята — да душы. У нумары тэма святочнай культуры Беларусі разглядаецца ў розных аспектах і з розных пунктаў гледжання. Тут знайшлося месца і для адлюстравання святочных традыцый, распаўсюджаных на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, нямецкай акупацыі Беларусі часоў Другой сусветнай вайны, пасляваеннага Савецкага Саюза...

33'600 р.
ARCHE Пачатак. 2011. №9

Тэма нумару: Аўстрыя: ад імперыі да нацыі. Што набыла і што страціла дзяржава, якая ў ХХ стагоддзі прайшла шлях ад вялізнай імперыі да невялікай дэмакратычнай рэспублікі? Якая праўда хаваецца за сцверджаннямі пра легалізаваную прастытуцыю, бяз’ядзернасць і нейтральнасць краіны? Ці можна лічыць альпійскую рэспубліку ахвярай нямецкага нацыянал-сацыялізму? Адным словам, якая Аўстрыя насамрэч?

42'000 р.
CD Garadzkija. Garadzkija

“Garadzkija” — беларускі рок-гурт, заснаваны Пітам Паўлавым (гітарыстам “N.R.M.”). Назва “Garadzkija”, на задуму Піта Паўлава, мае адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт.

16'200 р.
CD IQ48. HMR

Дыск "HMR" — гэта, ясна, ня той самы гэві-мэтал з 80-х, якому прысьвячалі гэтыя літары на сьценах савецкія падлеткі. Тым ня менш, гэта цалкам пасьпяховая спроба запісаць гучны альт-рок-альбом у стылістыцы сярэдзіны 90-х, замяшаны на вялікіх рыфах, з ноткамі гіп-гопу і панку.

15'600 р.
CD IQ48. Героі!

IQ48 можна дараваць усё, што недаравальнае іншым: і мовэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і не заўжды выкшталцоныя тэксты, бо яны ствараюць настрой, бачна, што іх прэ, ад таго і прэсься сам.

18'900 р.
CD MEDIEVAL. Музыка сярэднявечных фэстаў

Складанка эўрапейскіх сярэднявечных музычных твораў у выкананні беларускіх гуртоў.

15'600 р.
CD N.R.M. ŁaŁaŁaŁa

Перавыданьне першага альбому легендарнага гурта.

23'800 р.
CD Re1ikt. Рэкі прабілі лёд

Гурт Re1ikt канчаткова завязаў з пост-гранджам ды сышоў у экспэрымэнты з гукам, стылем і словам. Цяпер яны выглядаюць зусім не наіўнымі альтэрнатыўнікамі з падлеткавымі графаманскімі тэкстамі, а суворымі дасьведчанымі музыкамі, якія адчуваюць сілы, каб сказаць сваё важкае слова ў беларускай музыцы. Самі "рэліктаўцы" прэтэндуюць на тое, каб іх праца звалася першым пост-мэтал-альбомам у нашай музыцы. І небеспадстаўна.

15'600 р.
CD WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka

Зьміцер Вайцюшкевіч прымеркаваў выхад “Лірыкі” да пятнаццацігодзьдзя сваёй сцэнічнай дзейнасьці. Упершыню музыкант напаўняе альбом рокавым гучаньнем.

33'600 р.
CD WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравоз каханьня

Гэта музычны альбом з 13 кампазыцыяў, напісаных паводле вершаў Рыгора Барадуліна й прасьпяваных Зьмітром Вайцюшкевічам.

21'800 р.
CD WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Танга з ружай

Можна сказаць, што ўвесь альбом – гэта скончаны вобраз тэмпэрамэнтнага кавалера з ружачкай у зубох, "стамлёнага любоўнай драмай".

21'800 р.
CD Zet. З Новым Годам!

Zet — таямнічы гурт, чые ўдзельнікі заўсёды хаваюць свае твары пад маскамі, а сапраўдныя імёны пад мянушкамі.

9'500 р.
CD Аляксандра & Канстанцін. Мой Галілей. Лепшае

Зборнік найлепшых песень ад вядомага фольк-дуэту, які рэпрэзентоўваў Беларусь на фестывалі “Eurovision-2004”.

15'400 р.
CD Беланогая Тацяна. Ніткі

Канцэпцыя альбому “Ніткі” — паказаць нябачныя повязі паміж людзьмі ў межах сям’і, краіны, сусьвету. Аматары бардаўскай песьні пазнаёмяцца з балядамі Тацяны. Менавіта так можна ахарактарызаваць новыя творы беларускай бард-сьпявачкі.

19'600 р.
CD Вольскі Лявон. Куплеты і прыпевы

Ідэя альбому з'явілася ўвосень 2006. "Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, – распавядае Лявон. – Адразу нарадзілася песня "Дэпутаты". Яна і дала ідэю – зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект".

25'300 р.
CD ДзеціДзяцей. Рух

Трэці студыйны і першы беларускамоўны альбом напалову тэатральнага калектыву на чале з акторкай Ганнай Хітрык.

21'900 р.
CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы

Гэтая кружэлка — падарунак аўтару ад сяброў і прыхільнікаў творчасці. У дэбютным альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Менску і Маскве ў 1997—2009 гадах.

13'700 р.
CD Крама. Будзь разам з намі. The Best

На гэтым дыску сабраныя 14 лепшых, зь меркаваньняў лідэра гурту Ігара Варашкевіча, песьняў "Крамы" розных часоў.

19'000 р.
CD Крамбамбуля 1 і 1/2. Каралі раёну

Гэта іншая "Крамбамбуля", без прывязкі да мясцовасьцяў, але з прывязкай да дваровае рамантыкі, настальгіі 70-х гадоў… Адметнасьцю праекту было тое, што ў ім ўдзельнічалі, апрача Лявона Вольскага, яшчэ дзьве знакавыя постаці сёньняшняй беларускай музыкі — лідэры гурта "Ляпис Трубецкой" Сяргей Міхалок і лідэр "Нейро Дюбеля" Аляксандар Кулінковіч.

24'500 р.
CD Ляпис Трубецкой. Manifest

Гурт "Ляпіс Трубяцкой" запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць (Сяргей Будкін).

17'000 р.
CD Ляпис Трубецкой. Весёлые картинки

У “Вясёлых карцінках” на першы плян выходзяць не ідэі, а эмоцыі, таму, працуючы над гэтым альбомам, мы вырашылі адмовіцца ад усіх догмаў і разбурыць свае ўласныя стэрэатыпы пра гучаньне гурта “Ляпіс Трубяцкой” (Сяргей Міхалок)

27'000 р.
CD Прэм’ер Тузін 2006. Слушныя адкрыцьці году

12 трэкаў / Агульны час 47:31. © "Тузін Гітоў", 2006. © ОДО "Вестрекордс-плюс", 2006.

14'500 р.
CD Прэм’ер Тузін 2011. Шосты

Альбом найлепшых беларускамоўных песень 2010 — пачатку 2011 году ў версіі наведнікаў інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў"

15'600 р.
CD Саша и Сирожа. Скаты!

На дыску — 14 песень з музычнага даробку Сашы і Сірожы. Стылістыка альбому — вулічны фальклёр. Тэматыка ранейшая, толькі словы іншыя.

26'600 р.
CD Стары Ольса. Лепшае

Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі "Стары Ольса" быў створаны ў 1999 г. і ў 2009 годзе святкуе свой 10-гадовы юбілей.

23'200 р.
CD Стары Ольса. Сярэдневечная дыскатэка

Сярэднявечня дыскатэка — від канцэрта сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў: старая музыка на старых інструмэнтах, танцы і шмат беларускага піва.

16'200 р.
CD У нескладовае. У нескладовае

"У нескладовае" — гэта праект Рамана Арлова (экс-гітарыста гурта "J:Mopc") і музыкі Вадзіма Марголіна, у межах якога працуюць беларускія зоркі. Цяпер удзел бяруць Алег Хаменка (лідэр гурта "Палац"), Віктар Рудэнка (саліст Dali), Ганна Хітрык (акторка, вакалістка гурта "Сундук"), Аляксандар Памідораў, Аляксей Хлястоў, Руся, Уладзімір Пугач, самі Раман Арлоў ды Вадзім Марголін ды іншыя.

22'100 р.
CD Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі

Беларусь – спеўная краіна. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова зазірнуць у шматтомныя зборы беларускага фальклору. Не менш выразнай выглядае і акадэмічная традыцыя вакальнай культуры беларусаў.

18'900 р.
In Вільня Veritas

Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў да стагодзьдзя газэты “Наша Ніва”.

7'200 р.
United Colors of Belarus. Жабкі. Натхняльнік (нататнік)

Тоўсты 3-мілімэтровы кардон багатай фактуры. “Пашарпаны” друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнай паперы. Памеры: 140х140 мм.

32'000 р.
United Colors of Belarus. Камары. Натхняльнік (нататнік)

Тоўсты 3-мілімэтровы кардон багатай фактуры. “Пашарпаны” друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнай паперы. Памеры: 140х140 мм.

32'000 р.
Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры

У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).

28'000 р.
Адамовіч Славамір. Рым

Вершы Славаміра Адамовіча па-ранейшаму закранаюць адвечныя пытанні, якія хвалююць чалавечую душу: каханне, воля, лад у грамадстве і лёс Бацькаўшчыны.

15'700 р.
Адамчык Вячаслаў. Нязрушаны камень

У кнізе выдатнага беларускага літаратара Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраныя апавяданні апошніх гадоў жыцця. Аўтар склаў зборнік літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю.

8'400 р.
Адважны Вінцук. Выбраныя творы

Кнігу склалі найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890―1978), што ўвайшоў у беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны.

37'700 р.
Адшукай чароўнае ў звычайным. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Аксак Валянціна. Ружоўніца

Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога стан — душэўную гармонію.

7'000 р.
Акудовіч Валянцін. Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці

З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне (Аўтар).

25'200 р.
Аляксандраў Сяржук, Мыцык Галіна. Гавары са мной па-беларуску

Сучасны дапаможнік для самастойнага навучаньня беларускай мове: альфабэт, граматыка, тэматычныя заняткі, маўленчыя практыкаваньні, тэксты, слоўнік.

43'700 р.
Амб’ёрнсэн Інгвар. 23-я палата

Напаўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам “маргіналаў”, людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995).

39'200 р.
Андранікава Гана. Гук сонечнага гадзінніка

Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.

7'200 р.
Андруховіч Юры. Уводзіны ў геаграфію

"Калі б свайго часу Нехта, Хто Раздае Геаграфію, параіўся са мною, дык сёньня ўсё выглядала б іначай. Але Ён разьмясьціў нашую краіну менавіта там, дзе Яму заманулася. Дзякуем і за гэтае". (Юрый Андруховіч)

28'800 р.
Арашонак Арцём. Суткі без цябе

Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак.

10'800 р.
Арашонак Арцём. Сэнр’ю

Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры.

3'600 р.
Аркуш Алесь, Козік Барыс. Брызгалаўка

Жодзінскія аповеды, успаміны і вершы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 86 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

7'200 р.
Аркуш Алесь. Аскепкі вялікага малюнку

У кнізе сабраныя асноўныя канцэптуальныя эсэ і артыкулы аўтара, якія былі напісаныя за апошнія 5 гадоў. Тэксты раней друкаваліся ў часопісах "Калосьсе", "ARCHE", "Дзеяслоў", тыднёвіку "Наша Ніва".

7'000 р.
Арлоў Уладзімер. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

Вершы. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 104 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").

25'200 р.
Арлоў Уладзімір. Ля Дзікага Поля

Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Арлова на гістарычную тэму. У яе ўвайшлі творы, напісаныя пераважна ў канцы мінулага стагоддзя. Творы для гэтай кнігі былі абраныя практычна з усіх мастацкіх зборнікаў Уладзіміра Арлова, пачынаючы з першай кнігі "Добры дзень, мая шыпшына".

27'000 р.
Астравец Сяргей. Каты Ёзафа Ратцынгера

Кніга належыць ня толькі пяру ды клявіятуры вядомага гарадзенскага журналіста, але і хвасту, вусам і кіпцюрам ягонага ката. Здалёк пазнавальны на вуліцах уласьнік пышных вусоў і шавялюры, быццам стары хіпан, дыназаўр неіснуючых папяровых выданьняў. Чалавек з густам. Эстэт – падкрэсьлена піша тарашкевіцай. Яго апавяданьні, быццам паштоўкі, запомненыя краявіды, тэлеграмы: з Горадні, Грунвальду, Адрыятыкі, Усходняй Нямеччыны...

16'800 р.
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.

10'700 р.
Ахроменка Уладзіслаў. Тэорыя змовы

Калі твая зброя — кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты — гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў — без ваганняў бяры ў рукі кнігу.

21'000 р.
Бабарэка Адам. Збор твораў у двух тамах

Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.

189'000 р.
Бабілёнская бібліятэка

У кнізе сабраныя найлепшыя пераклады замежнай прозы ў выбарцы “Нашай Нівы”.

18'000 р.
Бабіна Наталка. Крыві не павідна быць відна

У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыцьцёвыя апавяданьні й дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай — самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.

9'000 р.
Бабкова Вольга. …І цуды, і страхі

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце “Наша Ніва”. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця.

12'600 р.
Бабкоў Ігар. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб

Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьля доўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён "нарэшце патрапіў дадому – у салодкую непрытомнасьць восені".

10'800 р.
Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні

Кніга прысьвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам зь ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэньнем 31 студзеня 1667 г.

39'200 р.
Барадзіна Марыя. Вышэй за паўночны вецер

Культавая аўтарка часопісаў Nihil і Паміж, Марыя Барадзіна ўварвалася ў беларускую паэзію з адметнай гішпанскай інтанацыяй (Гарсія Лорка), кельцкай прасодыяй (Шымас Хіні) і адмыслова беларускім дыханьнем. У сваёй паэзіі яна пагружаецца ў пракаветныя глыбіні — "вышэй за паўночны вецер".

4'500 р.
Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага

У кнігу выбраных прац вядомага польскага вучонага ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і праблемах нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Выданне змяшчае найпаўнейшую бібліяграфію навуковых публікацый гісторыка.

32'000 р.
Баршчэўскі Лявон, Гуцаў Андрэй. Кароткая граматыка латышскай мовы

Латышская мова належыць да балтыйскай моўнай групы — найбліжэйшай да славянскай групы індаеўрапейскай сям’і моваў. Шматгадовае суседства беларусаў і латышоў мае свой адбітак у лексіцы, граматычным ладзе і іншых лiнгвiстычных аспектах. Гэта палягчае вывучэнне латышскай мовы беларусамі.

11'700 р.
Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моваў. Гістарычна яна сфармавалася на аснове старажытназаходненіжнефранкскіх дыялектаў.

17'900 р.
Барыс Сымон. Як у нас клічуць?

Гэтая кніжка складаецца з двух слоўнікаў. У першым з іх — “Асабовыя імёны” — змешчаныя асабовыя імёны, якія бытавалі і бытуюць у розных жыхароў сучаснай Беларусі. У другім слоўніку — “Беларускія імёны” — друкуюцца тыя традыцыйныя мужчынскія і жаночыя імёны беларусаў, што бытавалі ў розны час.

12'000 р.
Белавокі Андрусь. Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі

Цяпер можна казаць, што Андрусь Белавокі спраектаваў, прадвызначыў сваю сьмерць, а пры жыцьці ён праектаваў кнігу: “Я жыву толькі для тых, хто вакол мяне: бацькі, сябры. А яшчэ для таго, каб напісаць КНІГУ. У ёй павінна быць пра ўсё: пра сьвет і пра Сусьвет, пра Беларусь, пра каханьне. ПРА ЎСЁ”.

7'200 р.
Беларуска-нямецкі слоўнік = Belarussisch-Deutsches Worterbuch

Гэты слоўнік — першы беларуска-нямецкі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 70 тыс. слоў, словазлучэнняў і выразаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі.

53'000 р.
Беларуская навуковая тэрміналёгія. У 4-х кнігах

Зыход мінулага стагоддзя паказаў, што ў беларускай гуманітарнай навуцы існуе пэўная легенда, звязаная з дзейнасцю “інбелкультаўскай” тэрміналагічнай камісіі 1920-х гадоў. Ахопленыя прагай стварэння беларускай тэрміналогіі, многія практычныя тэрмінолагі ў 1990-я ўзяліся рыхтаваць разнастайныя слоўнікі і… нечакана для сябе выявілі, што ў беларускай гісторыі ўжо быў выбух тэрміналагічнай актыўнасці, што многія тэрміны ў беларускай мове ўжо існуюць (прынамсі існавалі) і што гэтыя “старыя” тэрміны спакушаюць сваёй першапачатковай свежасцю і арыгінальнасцю.

175'000 р.
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 13. Сшытак 1

Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).

4'900 р.
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 13. Сшытак 2

Аўтары нумару: Васіль Варонін, Наталkя Гардзіенка, Міраслаў Грох (Miroslav Hroch), Ян Рыхлік (Jan Rychlik), Генадзь Сагановіч, Віктар Цемушаў, Эрык Екабсонс (Ēriks Jēkabsons), Наталля Юсава (Наталія Юсова).

9'700 р.
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 14

Аўтары нумару: Мікалай Антропаў, Конрад Бабятынскі (Konrad Bobiatyński), Алена Боганева, Таццяна Валодзіна, Юры Грыбоўскі (Jury Hryboŭski), Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Дарус Куоліс (Darius Kuolys), Сяргей Саўчанка (Сергій Савченко), Генадзь Сагановіч, Ірына Сынкова, Юры Туронак (Jury Turonak), Кастусь Шыдлоўскі, Наталля Юсава (Наталія Юсова).

20'800 р.
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 15

15-ты том БГА прысвечаны ваеннай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў шырокіх часавых межах — ад першых войнаў з Маскоўскай дзяржавай да падзелаў Рэчы Паспалітай. Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Конрад Бабятыньскі (Konrad Babiatyński), Дзмітры Віцько, Андрэй Мацук, Кшыштаф Касажэцкі (Krzysztof Kossarzecki), Пётр Кролль (Piotr Kroll), Міраслаў Нагельскі (Mirosław Nagielski), Анджэй Г. Пшэпюрка (Andrzej G. Przepiórka), Анджэй Рахуба (Andrzej Rachuba), Генадзь Сагановіч, Віктар Цемушаў, Андрэй Янушкевіч.

19'500 р.
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 16. Сшытак 1

Аўтары нумару: Томас Бон (Thomas M. Bohn), Яўген Грэбень, Леанід Зашкільняк (Леонід Зашкільняк), Уладзімір Падалінскі, Марцэлі Косман (Marceli Kosman), Наталля Сліж, Ірына Сынкова, Міхаіл Тарэлка, Анатоль Трафімчык, Юры Туронак (Jury Turonak), Аркадзіуш Чволэк (Arkadiusz Czwołek).

22'400 р.
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 16. Сшытак 2

Аўтары нумару: Штэфан Родэвальд, Зміцер Крывашэеў, Цімафей Акудовіч, Аляксандр Фрыдман, Томас Бон, Алег Гардзіенка ды іншыя.

22'400 р.
Беларускі Гістарычны Агляд. Том 17

Аўтары нумару: Свэн Экдаль, Уда Арнольд, Cлавамір Юзвяк, Генадзь Сагановіч, Тымаці Снайдэр, Галіна Туміловіч ды іншыя.

31'900 р.
Беларускі гістарычны агляд. Том 18

Аўтары нумару Генрык Літвін, Генадзь Сагановіч, Конрад Бабятыньскі, Дзмітрый Віцько, Рышард Радзік, Генадзь Каралёў, Артур Высоцкі, Томас М. Бон, Аляксандр Фрыдман, Ніл Гілевіч, Ганна Харашкевіч ды іншыя.

43'400 р.
Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Том 2

Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.

90'000 р.
Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1536 с.

82'500 р.
Бічэль Данута. Хадзі на мой голас

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" — гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іхная творчасць зрабіла пэўны ўплыў на ейнае жыццё і паэзію.

19'200 р.
Болбас Вадзім. Забытыя прывіды мрояў

Менск: Логвінаў, 2004. –120 с.

2'000 р.
Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд

У кнізе — вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гг. Збольшага — непасрэдныя і ўскосныя эксперыменты ў міфапаэтыцы, самаробныя легенды, самаствораныя паданні і самаадчутыя повязі, спробы засяліць змрок вакол чалавечага жылля — згодна з уласным густам і дзеля агульнай карысці (“Наша Ніва”)

13'500 р.
Будучыня гісторыі

Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў перакладзе на беларускую мову на старонках БГА. Напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яны адлюстроўваюць важны досвед развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст.

16'000 р.
Булгарын Фадзей. Выбранае

Фадзей Булгарын (1789—1859) — беларус, які стаў вядомым расійскім пісьменнікам, журналістам, выдаўцом першай прыватнай грамадска-палітычнай штодзённай газеты ў Расіі. Да нядаўняга часу яго творчасць не вывучалася, нягледзячы на тое, што без яго нельга ўявіць сабе біяграфіі А. Пушкіна, А. Грыбаедава, А. Міцкевіча.

15'000 р.
Бунін Іван. Выбранае

Кнігу выбраных твораў класіка рускай літаратуры, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1933 г. І. А. Буніна склалі пераклады на беларускую: 75 апавяданняў, 3 аповесці, раман "Жыццё Арсеньева", а таксама "Аўтабіяграфічная нататка", "З інтэрв'ю", "Прамова на юбілеі газеты "Русские ведомости", "Як я пішу", "Нобелеўскія дні", "З запісаў".

43'000 р.
Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Новую кнігу паэзіі Генадзь Бураўкін напісаў ужо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы “Узнясенне” і “Развітанне”, прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання.

16'000 р.
Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе Анатоля Бутэвіча.

11'300 р.
Быкаў Васіль. Сьцяна

У гэтай кнізе, як спадзяецца аўтар, — дробныя аскялёпкі нашай вялікай праўды, якія, можа, каму-небудзь спатрэбяцца. Для дабра, зразумела.

22'500 р.
Бычкоўскі Алесь. Горад за 101-ым кіламетрам

Гэтая кніга – літаратурная прастора, дзе пануюць ваўкалакі і чарадзеі-вартаўнікі, міліцыянты і п’яныя суседзі. Аўтар-бумбамлітавец здзекуецца з чытача, герояў і самога сябе. Але творы трымаюць своеасаблівы каларыт аповеду, што зрэшты, і прыцягвае...

2'000 р.
Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага

Гэтая праца прысьвечаная падзеям літоўскага тэатру ваенных дзеяньняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. ды ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што завершылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй ля Лоева 30 ліпеня 1649 г. Гэта амаль невядомая тэма ня толькі для звычайных "аматараў", якія цікавяцца гісторыяй казацкіх войнаў, але і для большасьці гісторыкаў. У ранейшых публікацыях пра пачатак паўстаньня Хмяльніцкага гэтыя падзеі часта або толькі згадваюцца, або папросту абмінаюцца.

31'000 р.
Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін

Міка Валтары (1908—1979) — адзін з самых папулярных і вядомых пісьменнікаў Фінляндыі. Раман "Сінухе егіпцянін" — першы з серыі гістарычных раманаў аўтара, якія вызначаліся вялікай рэалістычнасцю ў апісанні тагачаснага жыцця і падзеяў.

13'500 р.
Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін

Міка Валтары (1908—1979) — адзін з самых папулярных і вядомых пісьменнікаў Фінляндыі. Раман "Сінухе егіпцянін" — першы з серыі гістарычных раманаў аўтара, якія вызначаліся вялікай рэалістычнасцю ў апісанні тагачаснага жыцця і падзеяў.

13'500 р.
Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы

Англійская мова роднасная з беларускай — яны належаць да адной індаеўрапейскай моўнай сям’і, падзяляюць пэўны пласт лексікі і пэўныя граматычныя канструкцыі. Вывучэнне мовы аналітычнага тыпу, якая карыстаецца лацінскім алфавітам і з’яўляецца сучаснай лінгва франка, узбагаціць кожнага беларуса.

9'500 р.
Васючэнка Пятро. Піраміда Ліннея

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый, і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі.

6'800 р.
Ваячак Рафал. Мёртвы сэзон

У кнізе сабраныя найлепшыя паэтычная тэксты Ваячка ў беларускіх перакладах Вальжыны Морт. Пераклады зьмяшчаюцца побач з арыгінальнымі тэкстамі.

6'800 р.
Вежнавец Ева. Шлях дробнай сволачы

"Шлях дробнай сволачы" — гэта першая кніга пісьменьніцы, што ўзрасла на Любаншчыне, а творча сфармавалася ў булёне менскай і варшаўскай багемы 90-х. Цяпер яна працуе ў Варшаве, а жыве ў беларускай культурнай прасторы.

8'000 р.
Велет Цемрык. Мост

Цемрык Велет, па ўласным прызнаньні, будуе мост “між формаю, зьместам і працягам”. Ён піша наўмысна няроўна з гледзішча рыфмы і рытму, парушаючы фармальныя законы паэтыкі.

7'200 р.
Віншую ад усяго сэрца. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Вітушка Сяргей. Дзінь-дзілінь

Паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры аўтар прапаноўвае свае версіі казак. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі.

24'900 р.
Вішнёў Зміцер. Верыфікацыя нараджэння

Мінск: Логвінаў, 2005. – 168 с.

5'400 р.
Вішнёў Зміцер. Тамбурны маскіт

Санкт-Петербург: Невский Простор, 2001. — 256 . Цв. вокл.

18'000 р.
Вішнёў Зьміцер. Фараон у заапарку

Кнігу паэта Змітра Вішнёва складаюць шэсць раздзелаў, кожны з якіх мае сваю структуру і стылістыку. За аўтарскім эксперыментам заўсёды ёсць сэнсавая глыбіня і даследаванне гэтага свету.

7'200 р.
Вокладка на пашпарт BIEŁARUŚ

Вокладка на пашпарт з выявай Пагоні і надпісам "BIEŁARUŚ". Матар'ял – натуральная скура. Колер – чырвона-карычневы. Ручны выраб.

39'000 р.
Вольскі Лявон. Міларусь

У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “N.R.M.”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.

40'600 р.
Вячорка Вінцук. Кароткая граматыка літоўскай мовы

Літоўская мова належыць да ліку балцкіх моваў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на літоўскую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях.

14'200 р.
Галчыньскі Канстанты Ільдэфанс. Сёмае неба

У кнізе сабраныя вершы, паэмы й казка Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905—1953) — лірыка й імправізатара, іроніка й гумарыста, аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя.

7'200 р.
Гамулка Крысціна. Паміж Польшчай і Расіяй

Кніга разгортвае важны фрагмент гісторыі — час распаду і стварэння новых дзяржаў, час разгортвання палітычнага і культурнага вызвалення народаў нашага рэгіёна, час палітычнага і ўзброенага супрацьстаяння, але разам з тым і інтэнсіўнага прадукавання новых палітычных ідэй і праектаў.

16'500 р.
Гапеева Вольга. Няголены ранак

“Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў.

9'000 р.
Гарачка Ўсевалад. Пралетарскія песні

У першую кнігу вядомага пралетарскага паэта Ўсевалада Гарачкі ўвайшлі вершы розных гадоў. Настраёвая разнастайнасць надае "песням" часам рэвалюцыйную, а часам лірычную дынаміку гучання.

3'600 р.
Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева — першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 — 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі — пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.

33'600 р.
Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.

14'900 р.
Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтарка разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных кірункаў.

29'900 р.
Гарэцкі Радзім. Браты Гарэцкія

Кніга ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю роду Гарэцкіх, утрымлівае ўнікальныя дакументы і сведчанні пра жыццё і дзейнасць выбітных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя: Максіма Гарэцкага — класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста; Гаўрылы Гарэцкага — аднаго з заснавальнікаў Беларускай Акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага.

23'000 р.
Гесэ Герман. Стэпавы воўк

Раман “Стэравы воўк” — адзін з найбольш вядомых твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ (1877—1962).

24'900 р.
Гізун Алесь, Рааго Павел. Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік

У выданне ўключаны найбольш пашыраныя словы, выразы і фразы, згрупаваныя па тэматычных раздзелах. Раздзелы ўтрымліваюць тэматычныя слоўнічкі, а таксама практычныя парады, каментарыі і даведкі, якія нясуць карысныя звесткі і інфармацыю.

14'700 р.
Гілевіч Ніл. Родныя дзеці

Раман у вершах “Родныя дзеці” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча — маштабны і па-філасофску заглыблены, поўны лірычнай пяшчоты паэтычны твор.

14'900 р.
Главінскі Томаш. Забыты гарнізон

Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.

28'000 р.
Гладышчук Анатоль. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі

Кніга "Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі" складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных паводле зместу, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду — адлюстраванне цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю.

49'900 р.
Глобус Адам. Казкі

Казкі любяць усе! Пэўна таму Адам Глёбус і напісаў кнігу "Казкі", у якой фальклёрныя і біблейскія матывы склаліся ў нечаканы шматколерны малюнак.

13'500 р.
Глобус Адам. Новае неба

У зборніку "Новае неба" сабраныя найлепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса.

15'900 р.
Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі

Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.

16'800 р.
Гэрбэрт Зьбігнеў. Рэканструкцыя паэта

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта (1924—1998). Большасьць тэкстаў публікуецца па-беларуску ўпершыню. Некаторыя вершы падаюцца ў новых беларускіх перакладах.

5'400 р.
Гэрбэрт Зьбігнеў. Спроба апісаньня

Адзін з найвыбітнейшых польскіх паэтаў і драматургаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнеў Гэрбэрт (1924—1998) таксама шырока вядомы сваімі кнігамі эсэ, перакладзенымі на шматлікія мовы сьвету. У кнізе “Спроба апісаньня…”, першым асобным выданьні эсэістыкі Гэрбэрта па-беларуску, сабраныя дзесяць эсэ з трох ягоных кніг.

5'400 р.
Гюле Павел. Мэрсэдэс-Бэнц

Большая частка твораў Паўла Гюле прысвечаная роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым сталае выкарыстанне біяграфічных элементаў у яго творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю грае дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).

6'300 р.
Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

У новым рамане аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV—XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

34'300 р.
Дваццаць польскіх апавяданьняў

У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.

9'000 р.
Деды. Выпуск 7

В седьмом выпуске дайджеста помещены 15 статей. Они посвящены событиям, связаным с советско-германской войной 1941—1945 гг., а также послевоенному антикоммунистическому сопротивлению на территории БССР.

32'500 р.
Дзе жыве зубраня

Кніга складаецца з аднайменнага нарыса кандыдата біялагічных навук з Брэсцкай вобласці Вячаслава Семакова, які ахоплівае жыццёвы цыкл самай славутай еўрапейскай жывёлы – зубра, і з іншых паэтычных твораў вядомых беларускіх майстроў пяра пра цудоўны пушчанскі край і яго старадаўняга насельніка, які хадзіў па Зямлі яшчэ ў тыя часы, калі па ёй блукалі калматыя маманты.

21'300 р.
Дзеянні Святых Апосталаў

На чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай. З паралельнымі месцамі.

22'500 р.
Дзеяслоў 40 (3’09)

Аўтары нумару: Сяргей Астравец, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Сяргей Дубавец, Вінцэсь Мудроў, Усевалад Сьцебурака, Андрэй Хадановіч ды іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 41 (4’09)

У нумары: Уладзімер Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Антон Луцкевіч, Людміла Рублеўская, Франц Сіўко, творы і пераклады пераможцаў конкурсу, прысьвечанага памяці Карласа Шэрмана.

9'000 р.
Дзеяслоў 42 (5’09)

Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Віктар Казько, Рышард Капусьцінскі, Анатоль Сідарэвіч, Аксана Спрынчан, Тарас Шаўчэнка і іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 43 (6’09)

Аўтары нумару: Алесь Аркуш, Генадзь Бураўкін, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Лявон Луцкевіч, Уладзімір Някляеў, Сафокл, Андрэй Хадановіч і іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 44 (1’10)

Аўтары нумару: Рыгор Баралулін, Васіль быкаў, Леанід Дайнека, Уладзімір Някляеў, Юры Несцярэнка, Дзмітры Плакс, Язэп Янушкевіч, Віктар Ярац ды іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 45 (2’10)

Аўтары нумару: Леанід Дайнека, Сяргей Дубавец, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Кавалёў, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі ды іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 46 (3’10)

Аўтары нумару: Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Вольга Гапеева, Леанід Дайнека, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Някляеў, Анатоль Сідарэвіч, Кастусь Цвірка ды іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 47 (4’10)

Аўтары нумару: Юрась Барысевіч, Ларыса Геніюш, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Някляеў, Людміла Ўрублеўская, Віталь Тарас ды іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 48 (5’10)

Аўтары нумару: Ніл Гілевіч, Артур Клінаў, Аляксандр Лукашук, Ігар Сідарук, Анатоль Сыс, Андрэй Федарэнка ды іншыя.

9'000 р.
Дзеяслоў 49 (6’10)

Аўтары нумару: Алесь Асташонак, Сяргей Балахонаў, Генадзь Бураўкін, Аксана Данільчык, Анатоль Івашчанка, Людміла Рублеўская, Рыгор Сітніца, Алесь Тарановіч ды іншыя.

11'800 р.
Дзеяслоў 50 (1’11)

Аўтары нумару: Славамір Адамовіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Грыцкевіч, Марыя Мартысевіч, Аксана Спрынчан, Юры Станкевіч, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур ды іншыя.

10'000 р.
Дзеяслоў 51 (2’11)

Аўтары нумару: Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Зуёнак, Віктар Карамазаў, Мікола Купрэеў, Чэслаў Мілаш ды іншыя.

10'000 р.
Дзеяслоў 52 (3’11)

Аўтары нумару: Леанід Галубовіч, Ніл Гілевіч, Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Каржанеўская, Юрась Пацюпа, Рыгор Сітніца, Ірына Шаўлякова ды іншыя.

11'800 р.
Дзеяслоў 53 (4’11)

Аўтары нумару: Ігар Бабкоў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Віктар Жыбуль, Сяргей Законнікаў, Дзмітры Плакс, Людміла Рублеўская.

16'800 р.
Дзіцячая Біблія

“Дзіцячая Біблія” — гэта кніга для самых маладых чытачоў. Працяглыя апавяданьні тут скарочаныя і спрошчаныя. А дакладныя біблійныя цытаты амаль заўсёды бяруцца ў дзьвюхкосьсе “...”. Кожнае апавяданьне суправаджаецца адпаведным малюнкам.

16'900 р.
Для цябе ўсё самае лепшае. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Дранько-Майсюк Леанід. Анёлак і я

Апавяданне "Анёлак і я" – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом...

8'200 р.
Дубавец Сергей. Русская книга

Когда брат спросил у меня, чем мы, белорусы, отличаемся от русских, я задумался. У нас разное происхождение, даже кровь разная, совсем иная история, другая земля, язык, менталитет… Словом, всем мы отличаемся. Проще перечислить, чем мы похожи.

9'000 р.
Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст

“Олівер Твіст” (1838) — гісторыя хлопчыка-сіраты, які трапіў у бедныя кварталы Лондана. Ён сустракае на сваім шляху подласць і высакароднасць, злодзеяў і людзей прыстойных. Бязлітасны лёс адступае перад ягоным шчырым імкненнем жыць сумленна. На старонках рамана адлюстроўваецца жыццё Брытаніі ХІХ стагоддзя – ва ўсім яго харастве і разнастайнасці...

29'000 р.
Дэкарт Рэнэ. Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках

Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб метадзе" — першы філасофскі твор на французскай мове.

7'500 р.
Ермаловіч Мікола. Выбранае

У кнігу вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча (1921—2000) увайшла найбольш грунтоўная даследчая праца “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, а таксама публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія творы, эпісталярная спадчына.

32'000 р.
Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы".

18'000 р.
Жылка Уладзімір. Матылі

У кнізе "Матылі" сабраная паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі.

14'000 р.
З Калядамі і Новым Годам! Паштоўка

Віншавальная паштоўка

8'800 р.
З Новым Годам і Калядамі! (горад) Паштоўка

Віншавальная паштоўка

8'800 р.
З Новым Годам і Калядамі! Паштоўка

Віншавальная паштоўка

8'800 р.
Запісы БІНіМ. №31

Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.

4'200 р.
Запісы БІНіМ. №32

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).

12'000 р.
Запісы БІНіМ. №33

Нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэньні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”.

9'900 р.
Запісы БІНіМ. №34

Тэма нумару — Беларусы ў Нямеччыне.

28'500 р.
Запрашаю на гарбату. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Івашкевіч Яраслаў. Панны зь Вілька

Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар праявіў сябе як таленавіты празаік у сваіх шматлікіх апавяданнях, аповесцях, а таксама раманах і п’есах.

7'500 р.
Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак

У кніжцы расказваецца аб двух відах рамантычнага спорту: аб паляванні і рыбалцы. Аб удачах і няўдачах, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях.

26'700 р.
Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно

У кнігу выбраных твораў аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму Аляксандра Ірванца (нар. у 1961 г.) уваходзяць раман “Роўна / Ровно”, які належыць да жанру антыўтопіі, а таксама п’есы, якія ставіліся ў Польшчы, Нямеччыне, Украіне, Казахстане і Люксэмбургу, і ягонае скандальнае апавяданьне “Дзень Перамогі”.

6'000 р.
К’яры Бэрнгард. Штодзённасць за лініяй фронту

Узнаўляючы рэальную гісторыю Другой сусьветнай вайны ў Беларусі, аўтар дасьледуе штодзённае жыцьцё людзей пад акупацыяй, дзейнасьць акупацыйнай адміністрацыі і праблему калябарацыі. Кніга асабліва каштоўная дзякуючы выкарыстанай аўтарам адмысловай мэтадалёгіі дасьледаваньня акупаванага грамадзтва і ўвядзеньню ў зварот новых архіўных матар’ялаў.

31'900 р.
Кавалёў Сяргей. Навука кахання

П’есы. — Менск: І. П. Логвінаў, 2005. — 204 с. — (Другі фронт мастацтваў).

4'800 р.
Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі

У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.

17'000 р.
Кавалёў Сяргей. Шлях да Бэтлеему

У кнігу ўвайшлі п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розныя гады. Гэта творы вельмі разнастайныя паводле жанру (міфалагічныя, чарадзейныя, авантурныя, філасофскія), прызначаныя як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра.

17'900 р.
Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Манаграфія ёсць панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст.

25'000 р.
Кавалеўскі Арцём. Аддаленасць і адданасць

Кніга Арцёма Кавалеўскага запрашае нас у працяглую вандроўку па заблытаных маршрутах спрагнёнага сэрца й няўтольнай душы, ва ўтрапнёнае падарожжа да саміх сябе, да сябе такіх, якіх мы амаль не ведаем...

8'100 р.
Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху

Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцяў, якія перапаўняюць яе.

12'600 р.
Календа Сяргей. Іржавы пакой з белымі шпалерамі

Трэцяя кніга пісьменніка і культуролага Сяргея Календы, якая складаецца са збору апавяданняў пад назвай “Волкі хлеб” і літаратурнага праекту “Апранутыя апавяданні”.

29'000 р.
Калі ты побач... Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Кант Імануэль. Пралегомены да любой будучай метафізікі, якая можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант (1724—1804) — пачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму. Праца "Пралегомены" належыць да першага пэрыяду творчай біяграфіі аўтара і з’яўляецца квінтэсенцыяй яго буйных твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз метафізікі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.

7'500 р.
Капусьцінскі Рышард. Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Аўтар дэманструе незвычайнае пераўтварэньне вандроўных запісаў па экзатычных краінах у насычаную настроямі, пахамі і колерамі мастацкую прозу, пераўтварэньне асабістых успамінаў у аўтабіяграфічную паэму ў прозе.

16'500 р.
Каратынскі Вінцэсь. Творы

Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) — пісьменнік і журналіст. Дэмакратызм, гуманістычны пафас яго творчасці зрабілі адчувальны ўплыў на станаўленне беларускай літаратуры. У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае з ягонае творчае спадчыны.

33'200 р.
Касцюкевіч Павал. Зборная РБ па негалоўных відах спорту

У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантарбандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам — абсурдным, а найчасцей камедным бокам.

25'200 р.
Касьцюкевіч Павал. Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Узор сучаснай "постбеларускай" прозы, прозы, якая сама па сабе і твор, і трактат. І забаўка, і гульня, і правакацыя, і сьцёб, і поза, і візытоўка, і пераўвасабленьне, і вандроўка. Тут і ўчора, і заўтра, Беларусь, і Ізраіль, саветчына і Эўропа.

24'900 р.
Катлярчук Андрэй. У ценю Польшчы і Расеі

Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. 20 кастрычніка 1655 г. у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы.

39'200 р.
Каханне кожны дзень… Набор паштовак

Набор з 7 арыгінальных паштовак на кожны дзень тыдня.

21'000 р.
Керэн-Кроль Шмуэль. Мулік-жулік

У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс — лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці — Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.

16'000 р.
Кирчанов Максим. Интеллектуальная история беларуского национализма

Книга знакомит читателей с основными идеями, концепциями и персонами белорусского национального движения за 100 лет. Свой анализ автор начинает с рассмотрения взглядов Ф. Богушевича (первого теоретика беларуского национализма) и завершает его теориями современных авторов. Несомненным достоинством исследования является то, что автор уделил большое внимание вопросам национализма в белорусской художественной литературе, а также идейному наследию нашей эмиграции.

32'500 р.
Кіпель Зора. Дні аднаго жыцця...

У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.

35'000 р.
Кісліцына Ганна. Новая літаратурная сітуацыя

У гэтай кнізе аўтарка выкладае сваё бачаньне сучаснага беларускага літаратурнага працэсу.

10'800 р.
Клінаў Артур. Горад СОНца

Ідэя фотапраекту палягала на тым, каб перадаць унікальнасьць і дзіўную абаяльнасьць нашага гораду не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных абектаў, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоўваючы мову мастацкай фатаграфіі.

57'600 р.
Клінаў Артур. Дванаццаць

Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана).

48'000 р.
Клінаў Артур. Шалом

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігніце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зняць яго з вашай галавы.

25'200 р.
Кобец Рыгор. Выбраныя творы

Рыгор Кобец (1900 – 1990) – таленавіты беларускі драматург, першы прафесійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі за вялікі ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі. Удзельнічаў у Першай сусветнай і Грамадзянскай войнах, прайшоў праз пекла ГУЛАГа.

28'000 р.
Кобец Рыгор. Выбраныя творы (бясплатна!)

УВАГА! АКЦЫЯ! Бясплатны асобнік асобнік кнігі Рыгора Кобеца пры замове любых кніг выдавецтва "Кнігазбор" на суму ад 50’000 рублёў!

0 р.
Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

"Рыцары і дойліды Гародні" – 8-я кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка". Яна складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

84'000 р.
Краўцэвіч Аляксандар. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння і ацэньвае ВКЛ як біэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.

24'000 р.
Крукоўскі Ўладзімір. Срэбная страла ў чырвоным полі

Гэтая кніга — спроба задаволіць натуральную прагу чытачоў да гістарычных ведаў. Матэрыялы кнігі друкаваліся ў розныя гады ў нашай перыёдыцы: у часопісе “Спадчына” (1993—1995 гг.), газеце “Звязда” (2007—2008 гг.)

38'000 р.
Кур’янка Мікалай. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch

Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50'000 словаў).

56'000 р.
Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве.

39'200 р.
Лем Станіслаў. Непераможны

У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман “Непераможны” і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак ўсім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі.

32'700 р.
Лёсік Язэп. 1921–1930: Збор твораў

Укл., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мінск: НАРБ; І.П. Логвінаў, 2003 — 396 с.

27'000 р.
Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

29'000 р.
Ліпай Алесь. Рэшта

Другая кніга паэзіі Алеся Ліпая ахоплівае ягоную творчасьць 1996—2001 гадоў.

9'000 р.
Ліс Арсень. Gloria victis!

У прапанаванай увазе чытача кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.

46'800 р.
Лісіца-хітрыца

У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча "Лісіца-хітрыца", "Курачка-рабка", "Ганарыстая варона". Усе яны вучаць любові і вернасці, дабру і працавітасці, асуджаюць зло і несправядлівасць.

32'700 р.
Луцкевіч Антон. Да гісторыі беларускага руху

Кніга мае загаловак “Да гісторыі беларускага руху”, бо, зьмешчаныя ў ёй, — гэта падрыхтоўчы матэрыял для тых, хто некалі возьмецца і напіша фундамэнтальную гісторыю барацьбы за вызваленьне беларускага народу ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага і духоўнага ўціску. Уласна кажучы, уся творчасьць Антона Луцкевіча — як бы дзёньнік гэтае барацьбы, самае жывое яе сьведчаньне.

39'200 р.
Лынькоў Міхась. Міколка-паравоз

"Міколка-паравоз" – шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка. Нязменнай папулярнасцю ў дзяцей карыстаецца аповесць "Пра смелага ваяку Мішку і слаўных яго таварышаў". Гэты твор пра сяброўства медзведзяняці, казла і сабакі, якія ў дні Грамадзянскай вайны разам з чырвонармейцамі ўдзельнічаюць у баявых паходах, падбадзёрваюць байцоў дасціпнымі хітрыкамі, здзяйсняюць фантастычныя подзвігі.

15'900 р.
Лякуцюр Жан. Шарль дэ Голь

Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст.

10'500 р.
Лянкевіч Андрэй. Паганства

У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр’я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама сабраная цэлая калекцыя свяшчэнных раслінаў, жывёлы і аб’ектаў.

129'000 р.
Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны.

32'200 р.
Мазго Уладзімір. Таямнічая планета

Паэзія Уладзіміра Мазго асветленая пачуццём зацікаўленасці і любові аўтара да дзіцячага свету, да гульняў, да вучобы, да прыроды, да размоў пра мінулае і сучаснае. У новай кнізе "Таямнічая планета" дзеці пазнаёмяцца з вершамі, загадкамі і казкамі гэтага паэта, напісанымі за апошнія гады. Лірычныя героі і вобразы гэтых твораў выпісаны з майстэрствам, непасрэднасцю, даверлівасцю і эмацыянальным захапленнем.

24'100 р.
Майрынк Густаў. Голэм

Густаў Майрынк (1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменьнік з выразнай схільнасьцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага бачаньня сьвету. Ягоны раман "Голэм" належыць да клясыкі фантастычнай літаратуры; у ім праяўляюцца ўплывы на Майрынка таямнічых сьветаў, містычнай мудрасьці, кабалістычнага і будысцкага вучэньняў.

9'000 р.
Макараў Максім. Ад пасада да магдэбургіі

У працы разглядаюцца праблемы эвалюцыі ўнутранага ладу мейскіх паселішчаў, юрыдычнага становішча іх насельніцтва, з’яўлення і развіцця мейскага права, выдзялення і афармлення мяшчанства як саслоўя на землях Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст.

24'500 р.
Максімюк Ян. Словы ў голым полі

“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, — кажа Ян Максімюк. — Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях.

26'900 р.
Мальдзіс Адам. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышынь, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому — Караткевіч.

22'300 р.
Ман Клаўс. Мэфіста

Раман "Мэфіста" (1936) — адзін з асноўных твораў Клаўса Мана (1906—1949), пісьменніка і журналіста, сына славутага Томаса Мана.

10'500 р.
Мартысевіч Марыя. Амбасада

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”.

18'000 р.
Марук Уладзімір. Кудмень

Назву гэтаму зборніку, падрыхтаванаму пры жыцці Уладзімірам Маруком (1954—2010), дало даўнейшае, забытае слова, якое, калі вымаўляць яго ў сучасным пераўстварэнні, азначае амулет, абярог. У сваіх вершах аўтар засяроджваецца менавіта на тым, што ў нашым жыцці самае галоўнае, што з’яўляецца яго абярогам ад бездухоўнасці, пошласці, несамавітасці.

42'600 р.
Марціновіч Алесь. Рагнеда і Рагнедзічы

Яркае жыццё пражыла не толькі гордая дачка полацкага князя Рагвалода, але і яе дзеці і ўнукі. Пра іх, а таксама пра іншыя галінкі Рагнедзінага дрэва і расказваецца ў гэтай кнізе.

36'800 р.
Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга “Выратаванне” — найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, — ад публікацый 1930-х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.

37'500 р.
Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Раман “Даліна Ісы” — адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, “вялікая вандроўка па краіне памяці”, напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля Першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса.

37'500 р.
Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі “Зямля Ульра” (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.

37'500 р.
Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе

Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" — першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.

37'500 р.
Мілаш Чэслаў. Скуты розум

Знакамітая кніга нарэшце выйшла й па-беларуску з прадмовай аўтара адмыслова для беларускага чытача. Эсэ апісвае падзеі, што адбываліся падчас і пасьля ІІ сусьветнай вайны ў польскім грамадзтве, а галоўным чынам у Варшаве.

14'000 р.
Мінкін Алег. Пэнаты

Бальшыня вершаў Алега Мінкіна напісаная так даўна, што ўсе ўжо забыліся, навошта і хто іх пісаў. Сам Мінкін часам сьцьвярджае, што пісала “Сама Мова”. Як бы там ні было, але ўсё напісанае сталася клясыкай беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя.

9'000 р.
Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа

Гэта кніга — летапіс літаратурна-мастацкага руху Бум-Бам-Літ ад аднаго з заснавальнікаў Бум-Бам-Літа. Яна складаецца з 4 часткаў: “Вершатворы”, “Творы прозай”, “Эссэнцыя”, “Мэмэнта Мэмары”, і дадатку “Дакумэнты”.

10'800 р.
Місько Павел. Грот афаліны

Дзесьці ў акіяне раскінуліся астравы і атолы архіпелага, празванага Вясёлым. Ёсць там нават востраў Рай. Для багачоў, якія з’язджаюцца сюды з усіх куткоў свету і хочуць пазабавіцца, архіпелаг сапраўды здаецца вясёлым, а жыццё — райскім. Але не для карэнных жыхароў…

26'600 р.
Мовы ўсяго жывога

Зборнік складаюць самыя цікавыя казкі сербскага народа, якім уласцівая непаўторная займальнасць. Яны даюць магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі ўмовамі жыцця братняга народа, яго традыцыямі і нацыянальным характарам.

24'500 р.
Мрожак Славамір. Дом на мяжы

Славамір Мрожак — адзін з найбуйнейшых і самых знакамітых у свеце польскіх драматургаў другой паловы ХХ стагоддзя — эпохі, якая для Польшчы была часам вострых палітычных і сацыяльных супярэчнасцяў. Супярэчнасці еўрапейскай краіны, якая трапіла ў палон камуністычнай ідэалогіі і маралі, выразна адлюстраваліся ў парадаксальных п’есах і гумарыстычных апавяданнях творцы.

11'500 р.
Мруз Мацей. Каталіцызм на паграніччы

У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай.

27'500 р.
Мудроў Вінцэсь. Ператвораныя ў попел

Аповеды Мудрова — гэта спосаб канструяваньня калектыўнай ідэнтычнасьці, калі даецца базавае разуменне таго, што азначае быць прыналежным да той ці іншай групы.

3'600 р.
Мушынская Таццяна. Вожыкі ў футбол гуляюць

Зборнік "Вожыкі ў футбол гуляюць" будзе цікавы малодшым школьнікам, спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў на ўроках і для пазакласнай работы, выхавальнікам і метадыстам дзіцячых садкоў, а таксама бацькам для чытання з дзецьмі.

18'300 р.
Надсан Аляксандар. Pro patria aliena

Праца прысьвячаецца гісторыі кляштару беларускіх айцоў-марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі.

6'500 р.
Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў.

8'000 р.
Найвышэйшая песня Саламонава

"Найвышэйшая песня Саламонава" – адна з частак Бібліі. У ёй распавядаецца пра каханне, апяваецца трапяткое пачуццё, якое натхняе людзей, робіць іх мужнымі і высакароднымі.Беларускі пераклад Васіль Сёмуха. Народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч стварыў адметную гісторыю кахання ў малюнках.

35'600 р.
Нам так хораша разам. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня

Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце.

54'000 р.
Нісбэт Робэрт. Кансерватызм

У кнізе разглядаецца генеалогія адной з найбольш уплывовых ідэалагічных плыняў Новага часу: кансерватызму.

4'500 р.
Новікаў Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII ст. Том 2

Другі том прысвечаны двум апошнім перыядам раннесярэднявечнай беларускай гісторыі. Час магутнасці працягваецца ад 970-х гг. да 1101 г. і адзначае росквіт магутнасці Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, у склад якіх уваходзілі тады беларускія землі.

14'400 р.
Олуіч Гроздана. Нябесная рэчка

Кніга "Нябесная рэчка" складаецца з выбраных казак пісьменніцы. Героі гэтых твораў вельмі незвычайныя. Гэта і нябесная рэчка, і свавольнік-дзьмухавец, і лекар-верабей, і дзяўчынка залатакоска, і перлавая ружа, і шэраг іншых.

20'600 р.
Падарожжа з белай чапляй

Кніга “Падарожжа з белай чапляй” працягвае серыю “Скарбы роднай прыроды” і расказвае пра Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. У лясах і на балотах, што ляжыць паміж рэчкамі Сцвігай, Убарцю і Прыпяццю, жыве мноства звяроў і птушак, сярод якіх ёсць вельмі рэдкія. Кніга знаёміць юных чытачоў з гэтымі звярамі і птушкамі, вучыць зберагаць прыгажосць роднага краю.

22'200 р.
Паўзэванг Гудрун. Хмара

“Цяпер мы ня можам сказаць, быццам нічога не ведалі”. Аўтарка напісала кнігу па гарачых слядах пасля трагедыі ў Чарнобылі. Выданне пабачыла свет у 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі "Хмару" экранізавалі ў Нямеччыне.

23'600 р.
Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік

Гэты слоўнік — першы ангельска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (каля 30 тысячаў слоўнікавых артыкулаў).

42'000 р.
Побач з табой мне вельмі ўтульна. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Прэс-фота Беларусі. 2012. Каляндар

Belarus Press Photo 2012. Насценны каляндар на 2012 год з фотаздымкамі пераможцаў мінулага конкурсу.

39'000 р.
Пятровіч Барыс. Жыць не страшна

У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) увайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме — пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы...

16'000 р.
Пятровіч Барыс. Піліпікі

У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" — карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", — як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў — у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам.

8'200 р.
Разанаў Алесь. Воплескі даланёю адною

Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.

10'800 р.
Разанаў Алесь. З апокрыфа ў канон

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступы, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест.

8'400 р.
Разанаў Алесь. З Вяліміра Хлебнікава

Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і “з”, здзейсненым Алесем Разанавым у беларускай мове.

6'700 р.
Разанаў Алесь. І потым нанава пачаць

Квантэма, злёса, верш… — творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню.

8'400 р.
Разанаў Алесь. Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Паэмы, што складаюць кнігу, увайшлі ў знак і з’яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест.

9'500 р.
Разанаў Алесь. Пчала пачала паломнічаць

Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры. Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.

16'800 р.
Разанаў Алесь. Сума немагчымасцяў

У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта.

9'500 р.
Ракава Любоў. Гісторыя на градках

Кніга прысвечаная аднаму са старажытных заняткаў беларусаў — агародніцтву. У ёй разглядаюцца асаблівасці апрацоўкі глебы, прылад працы, тэхналогіі вырошчвання і распаўсюджвання агародных культур у розныя гістарычныя часы ў розных сацыяльна-саслоўных групах.

16'400 р.
Рахуба Анджэй. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг.

У кнізе вядомага польскага гісторыка даследуецца будова і функцыянаванне інстытутаў парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага, паказваецца іх спецыфіка і адасобленасць ад каронных мадэляў, а таксама спробы ліцвінаў утрымаць раўнавагу з польскай Каронай.

27'200 р.
Рублеўская Людміла. Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны

Гэтая кніга Людмілы Рублеўскай — незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны.

15'300 р.
Рублеўскі Сяргей. Абмытыя валуны

Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак “Апостраф” і “Азярод”.

4'800 р.
Рудзіш Яраслаў. Неба пад Бэрлінам

Яраслаў Рудзіш сам пражыў два гады ў Бэрліне і з пачуцьцём канспэктуе забруджаную жыцьцём мову галоўных і эпізадычных пэрсанажаў, што блукаюць падземнымі артэрыямі вялікага гораду. Кніга напісаная захапляльным тэмпам, сучасна, да таго ж забаўна.

11'700 р.
Рыжкоў Віталь. Дзверы, замкнёныя на ключы + CD

Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 да 2010 года, асобны раздзел склалі паэтычныя пераклады. Аўдыёдадатак утрымлівае пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка.

14'900 р.
Сартр Жан-Поль. Мур

Зборнік аднаго з найбуйнейшых французскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя Жана-Поля Сартра "Мур" з’яўляецца літаратурным адлюстраваннем экзыстэнцыялістычных ідэяў аўтара.

9'000 р.
Сачанка Барыс. Выбранае

Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936—1995) склалі аповесці “Апошнія і першыя”, “Родны кут”, выбранае з рамана ў навелах “Чужое неба”, а таксама апавяданні розных гадоў.

34'800 р.
Саяпин Виктор, Касатая Татьяна. Гродно: театр, кино, цирк

Книга посвящена зарождению, становлению и развитию в Гродно главных культурных составляющих общественной жизни города в 19—20 вв. — театру кукол, кинотеатрам и цирку.

25'200 р.
Селівончык Вера. Ткацтва на дошчачках

Кніга адкрывае серыю практычных дапаможнікаў у традыцыйных беларускіх рамёствах. Гэта вынік паглыбленага вывучэння старажытнай тэхнікі вырабу паясоў.

35'000 р.
Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе…

Каханне ды іншыя казкі: Вершы, проза, п’есы, пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 184 с.

9'000 р.
Сідаровіч Вадзім. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак

Guide to mammal and bird activity signs. На беларускай і ангельскай мовах.

220'000 р.
Сільнова Людка. Крышталёвы сад

У зборніку паэткі – ня вершы, а крытычныя нарысы, а таксама літаратурныя партрэты культурных дзеячоў 1990‑х гадоў.

7'200 р.
Сін Ілля. Тэатральныя дэманы

Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфэмэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву…

15'400 р.
Сіўко Франц. Выспы

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”.

20'200 р.
Сіўко Франц. Дзень Бубна

Франц Сіўко адзін з самых цікавых і арыгінальных сучасных празаікаў, спадчыннік класічных традыцый Яна Баршчэўскага і Уладзіміра Караткевіча. У кнігу ўвайшлі: бясспрэчны бестселер – прыпавесць “Удог”, напісаная ў стылі магічнага рэалізму, і новыя творы “Шула – мегаполіс” і “Дзень Бубна”.

14'400 р.
Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.

14'000 р.
Сом Лера. Каралева прыйдзе ноччу

У зборнiку сабраныя вершы пра каханьне, якiя Лера Сом напiсала за апошнiя 20 гадоў.

5'400 р.
Сом Лера. Свабода Слова Зіма

Лера Сом рамантычная ў найлепшых сваіх вершах, бо ў іх адчуваецца імкненьне да дзеяньня. Бо спакой — форма несвабоды. Дзеяньне — доля свабоднага чалавека. І паэтцы Сом хочацца дзеяньня.

5'400 р.
Спадчына. 2003. №2, 3

Гістарычны часопіс. Тэма нумару — “Спажывецкая культура”.

11'200 р.
Спадчына. 2006. №2

Гістарычны часопіс. Тэма нумару: Беларусы ад Амерыкі да Азіі

11'200 р.
Спадчына. 2009. №1

Тэма нумару — “Альтэрнатыўная культура”. Гэты нумар “Спадчыны” падрыхтаваны разам з грамадскай арганізацыяй “Дыярыуш”, якая паспрыяла напісанню матэрыялаў, прысвечаных нацыянальнай культуры як неад’емнай каштоўнасці свабоднага грамадства.

11'200 р.
Станкевіч Адам. Выбранае

Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891—1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы.

34'000 р.
Станкевіч Адам. З Богам да Беларусі

У выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891 – 1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. УВАГА! Апошні асобнік кнігі за 56’000. Наступныя будуць каштаваць 72’800.

56'000 р.
Станкевіч Юры. П’яўка

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі.

15'400 р.
Станкевіч Ян. Крыўя-Беларусь у мінуласьці

У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976), напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня тэкстаў была раней недаступная беларускаму чытачу.

40'000 р.
Станкевіч Ян. Язык і языкаведа

Гэтая кніга становіць сабой другое, істотна перапрацаванае выданьне лінгвістычных прац вядомага беларускага філёляга-пурыста Яна Станкевіча (1891 – 1976) (першае выйшла ў 2002 г. і мела назву "Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах").

42'000 р.
Сучаснае швэдзкае апавяданьне

Упершыню па-беларуску выходзіць зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Чатырнаццаць навэляў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай швэдзкай прозы; пачуцьцё знаходжаньня ў рэчаіснасьці, неаддзельнай ад сну, і адчуваньня нерэальнасьці, дзе моўных сродкаў ужо не стае.

13'700 р.
Сямёнава Ала. У святой краіне выгнання

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь — спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.

27'600 р.
Табукі Антоніа. Стомленая маска

Упершыню да ўвагі беларускага чытача — асобнай кнігай апавяданні славутага сучаснага італьянскага празаіка, выбраныя са зборнікаў “Нязначныя памылачкі” і “Робіцца ўсё болей позна”.

10'500 р.
Такарчук Вольга. Правек ды іншыя часы

“Правек ды іншыя часы” — міт, пабудаваны на законах дзіцячага перажываньня рэальнасьці, але пабудаваны дарослым чалавекам, да таго ж захопленым кампутарам.

16'800 р.
Талстоў Аляксей. Бег

Раман “Бег” — гэта ў першую чаргу спроба ставіць пытаньні, спроба сумнявацца. Героі кнігі – не ўпэўненыя ў будучыні, ня ведаюць, ці было нешта ў іх мінулым; ім застаецца адно сучаснасьць, нематываваны бег сярод крохкіх пэйзажаў, такіх жа самых, як і раней, толькі пазбытых сваёй грунтоўнасьці.

9'500 р.
Тарас Валянцін. На высьпе ўспамінаў

У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц... Гэта ўнікальны летапіс быцьця душы, што праходзіць праз вайну і мір, жыцьцё і сьмерць, сяброўства і здраду, напісаны паўзьверх старонак гісторыі СССР, Эўропы, Беларусі.

28'800 р.
Тарас Віталь. Звыклае зло

Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі. Ты, можа, і гатовы быў зачаравацца іх новымі незвычайнымі апранахамі, але прачытаў артыкул і — ня даў падмануць сябе шэрасьці ды ня зьбіўся з дарогі ў тумане.

9'000 р.
Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану

Чароўны народ прыходзіць да чытачоў невялікай казкі Толкіна, каб забраць іх з сабой у Чароўны Край і Далёкія Памежжы. Чароўны народ прыходзіць і да тых, хто чытае вершы Антона Францішка Брыля, паэта і перакладчыка. Але прысутнасць чараў у дадзеным выпадку — з’ява цалкам вытлумачальная, і каб раскрыць іх таямніцу, варта ўсяго толькі разгарнуць кнігу. І ўсё стане на свае месцы.

18'000 р.
Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Трэцяя кніга знакамітай трылёгіі "Уладар Пярсьцёнкаў". Паводле J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings. The Return of the King.

24'500 р.
Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Другая кніга знакамітай трылёгіі “Уладар Пярсьцёнкаў”. Паводле J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings. The Two Towers.

24'500 р.
Томпсан Эва. Песняры імперыі

Кніга Эвы Томпсан уяўляе сабой аналіз імперскага дыскурсу Расіі з перспектывы посткаланіяльнай тэорыі. Аўтарка аналізуе расійскі нацыяналізм, прапісвае спецыфіку заходняга і ўсходняга каланіялізму, падкрэсліваючы іх агульную прыроду.

28'000 р.
Топал Яхім, Топал Ёзэф, Топал Філіп. Анёл

Трэцяя кніга з серыі “Чэшская калекцыя” знаёміць беларускага чытача з творчасцю выбітнага пісьменніцкага роду Топалаў. Творы ўсіх трох — бацькі Ёзафа і сыноў Філіпа ды Яна — належаць да вяршыняў сучаснай чэшскай літаратуры.

11'000 р.
Трусов Игорь. Архитектура Гродно. Невосполнимые утраты. XIX—XX вв.

В книге отражены утраты архитектурных объектов наиболее значимых городских комплексов: Советской площади, улиц Советская, Ожешко, Мостовая, железнодорожного вокзала, Городницы.

26'800 р.
Трусов Игорь. Борисо-Глебская Коложская церковь

Краткий очерк истории Борисо-Глебской Коложской церкви — самой старой действующей православной церкви в Беларуси. Брошюра содержит уникальные графические материалы – обмеры церкви 19-20 вв., схемы несостоявшейся реконструкции 19 века, ранее нигде не публиковавшиеся.

16'800 р.
Трусов Игорь. Гродненские пригородные королевские резиденции

Книга гродненского краеведа И. Г. Трусова посвящена историческим и архитектурным исследованиям трёх важнейших королевских резиденций Гродно (Станиславово, Августово, Понемунь) последнего короля Речи Посполитой — Станислава Августа Понятовского.

9'200 р.
Трусов Игорь. Часовни, домовые и военные церкви в Гродно

Представленное издание является попыткой пролить свет на несохранившиеся к настоящему времени явление — домовые церкви в Гродно. История этих церквей охватывает период с 1802 по 1915 гг.

22'500 р.
Туронак Юры. За кардонам Бацькаўшчыны

Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.

20'000 р.
Тутэйшы жук. Натхняльнік (нататнік)

Тоўсты 3-мілімэтровы кардон багатай фактуры. “Пашарпаны” друк. Самая вялікая і надзейная спружына. 90 аркушаў шчыльнай паперы. Памеры: 170х170 мм.

40'000 р.
У нас адны на дваіх сняжынкі. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Усціновіч Анна. Слоўнік асабовых уласных імён

Найбольш поўны нарматыўны даведнік выкарыстання ўласных асабовых імён, утварэння імён па бацьку. Прыводзяцца розныя паводле паходжання мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; падаюцца найбольш пашыраныя народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.

35'200 р.
Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка

Казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай.

18'000 р.
Фрагмэнты №7 (3-4’99)

Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі, літаратуры. Тэма нумару: Беларусь: крытычнае мысьленьне

7'000 р.
Фрагмэнты №8 (1—2’2000)

Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі, літаратуры. Тэма нумару: Ідэя свабоды.

7'000 р.
Футболка Miss: Я люблю Я. КлЯсычны беларускі правапіс

Жаночая мадэль.

49'000 р.
Хадановіч Андрэй. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах

У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.

9'000 р.
Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі

У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

5'100 р.
Хадановіч Андрэй. Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё)

Кніга сабрала вершы, напісаныя збольшага ў 2008—2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік утрымлівае таксама драматычную паэму "Дзяды". Да кнігі далучаецца дыск з 13 тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.

19'000 р.
Хадановіч Андрэй. Сто лі100ў на tut.by

Паэзія. — Менск: Логвінаў, 2007. — 136 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”).

15'000 р.
Хайніцка Крыстына, Альшэўскі Гэнрык. Гісторыя палітычных і праўных тэорый

У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.

16'800 р.
Харэўскі Сяргей. Прамоўленае

У кнізе вядомага гісторыка культуры, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як “параўнальнае мастацтвазнаўства”.

24'000 р.
Хрысціянская азбука

Кніга, якую мы вам прапаноўваем, прысвячаецца хрысціянскаму выхаванню нашых дзетак. Кніга будзе цікавай і для бацькоў, бо праз простыя і шчырыя парады свае яна і дарослым можа дапамагчы па-іншаму ўбачыць свет.

16'900 р.
Хутка свята завітае. Паштоўка

Віншавальная паштоўка.

5'600 р.
Цёплыя абдымкі. Паштоўка

Яшчэ крыху цёплых абдымкаў — і на ветках зь зімовых здымкаў зьявіцца лісьце, а папяровыя кветкі стануць жывымі... Праверым?

4'900 р.
Чалавек, які скраў сьцяну плачу

У кнігу ўвайшлі 15 кароткіх апавяданьняў 10 вядомых ізраільскіх пісьменьнікаў у перакладзе Паўла Касьцюкевіча.

25'200 р.
Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках

Вяртаннем на родную мову можна назваць кнігу перакладаў выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка, этнографа, краязнаўцы, фалькларыста, журналіста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага, які ў самыя змрочныя часы нашай гісторыі адстойваў самабытнасць і таленавітасць свайго народу і спрыяў папулярызацыі фальклорнай спадчыны беларусаў сярод адукаваных чытачоў.

46'000 р.
Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы

У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.

10'500 р.
Шчаслівых Калядаў і Новага году! Паштоўка

Віншавальная паштоўка.

5'600 р.
Шчур Макс. Амальгама

Гэтая кніга сталася ў пэўным сэнсе вяртаньнем аўтара на радзіму — не фізычна, але творчасьцю.

10'000 р.
Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі

Гэтая кніга — першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асобаў і калектывы, якія ў той ці іншай ступені засьведчылі сябе ў розных стылях і кірунках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай.

15'000 р.
Які цудоўны сёння дзень. Паштоўка

Віншавальная паштоўка. Іншыя паштоўкі гэтай сэрыі ТУТ.

4'900 р.
Янсан Тувэ. Камета над далінай мумітроляў

Гэтая казачная аповесць — другая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям,чароўным і забаўным істотам, прыдуманым і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).

32'200 р.
Янсан Тувэ. Капялюш чарадзея

Казачная аповесць “Капялюш чарадзея” — трэцяя з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан.

39'200 р.
Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка

Першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям. Паводле “Tove Jansson. Småtrollen och den stora översvämningen”.

25'200 р.
Яшкін Іван. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў

У кнізе падаюцца мясцовыя беларускія геаграфічныя тэрміны, якія вызначаюць марфалогію зямлі, гідралагічныя асаблівасці вадаёмаў, раслінныя асацыяцыі і ландшафты.

30'700 р.