CD Троіца. Жар-жар

CD Троіца. Жар-жар
27'900 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Альбом называюць эксперыментальным. А аўтарства яго прыпісваюць не зусім “Троіцы”. Карацей, гаворка ідзе пра альбом “Жар-жар” – апошні ў дыскаграфіі этна-трыа.

11 трэкаў + відэакліп “Тры Янгалы”/ Агульны час 48:17. © Этна-трыо Троіца, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

 

ТРЭК-ЛІСТ

  1. У Цёмным Лесе
  2. Удоль Па Рэчачцы
  3. Тры Янгалы
  4. На Гранной Нядзелі...
  5. Ведзьма
  6. Жар-Жар (Казка)
  7. Ой Маю Маю...
  8. Кумэ
  9. Каза
  10. Ой Рана Рана...
  11. Трыпціх
    а. Німа Лёду...
    б. Ехалі Сватове...
    в. Ходзіць Чыжык...

БОНУС: відэакліп “Тры Янгалы”.

Анімацыя: Сяргей Дзмітрэнка, Юля Рудзіцкая, Наталля Чаткова.

+ буклет з тэкстамі песень

 

Афіцыйны сайт гурта: www.troitsa.net

 

Альбом называюць эксперыментальным, а аўтарства яго прыпісваюць не зусім “Троіцы”.

Аднойчы засеўшы ў студыі за запіс чарговага акустычнага альбома, “Троіца” спакусілася і запісала ліру праз узмацняльнік. І пачалося. Спакуса давяла да таго, што крыху незвычайным для гурта чынам быў запісаны поўнафарматны альбом.

Іван Іванавіч называе “Троіцу” у дадзеным выпадку толькі “музычным матэрыялам” у руках “саўнддызайнера” альбо гукарэжысёра Андрэя Жукава, які, па вялікім рахунку, і з’яўляецца аўтарам “троіцкіх” эксперыментаў.

Паводле словаў удзельнікаў гурта, Жукаў – аматар эксперыментаваць з гукамі рознага кшталту, асабліва яму падабаецца гучанне незвычайных інструментаў, якіх у арсенале “Троіцы” не адзін дзесятак. З імі і не толькі “гуляў” спадар гукарэжысёр: не абыйшлося тут без гуку электра-гітар, электронных фішак, якія часам ператвараюць звыклую ўсім “Троіцу” у нешта зусім сакральна-таямнічае. Так, у песні “Ой, маю-маю” акустычная “троіцкая” варажба чаргуецца з хімічным драйвам, які дасягаецца з дапамогай выкарыстання метал-дысторшына...

У нейкім сэнсе ўжо вядомыя песні “Троіцы” ператварыліся ў каверы, "Жар-жар" смела можна назваць альбомам каверверсій.Так, песня “На граной нядзелі” дзякуючы той жа электрагітары губляе сваю першабытнасць. Толькі ў гэтай песні гітара мне падалася іншародным інструментам, можа таму, што песня – адна з маіх улюбёных у рэпертуары гурта.

Песня “Каза”, з якой уласна кажучы і пачаўся гэты эксперыментальны альбом, дэманструе слухачу і гук той самай калёснай ліры, прапушчанай праз узмацняльнік, і характар драйвовай гітары, які выклікае асацыяцыі з творчасцю ТТ-34 менавіта перыяду 2004-2005-ых гадоў, і праваслаўных калядных хвалебных спеваў… Накруцілі, карацей.

Ёсць на плыце і шчыра танцавальныя альбо нават дэнсінгавыя моманты. Схаваная танцавальнасць прысутнічае на працягу каляднай песні “Ой рана-рана куры запелі”. Шчыры ж дыска-фольк проста валіць у казцы “Жар-жар”: вясельная песня “Маты-маты” ў кульмінацыйнай частцы казкі ператвараецца ў сапраўдную дыскатэку.

Ну і, вядома, нельга не ўзгадаць сапраўдныя металічныя моманты ў кампазіцыях альбома “Жар-жар”: з большага яны дастаткова арганічна ўпісваюцца ў агульны кантэкст песень і альбома ўвогуле. Паслухайце, які метал нясецца з “Трыпціху” – апошняга трэку плыты, своеасаблівай кампіляцыі трох народных песень.

Магчыма, нехта скажа, што “Троіца” звар’яцела зусім, падаўшыся ў цяжкія эксперыменты, а аматары аўтэнтычнага этна адракуцца ад некалі свайго любімага гурта. Аднак я чарговы раз схіляю галаву перад дзядзям Ванем і Юрамі за імкненне да пошуку нечага незвычайнага і новага, за спробу разварушыць нашага пасіўнага слухача, за заўсёдную якасць таго, за што бяруцца музыкі. А яшчэ за тое, што, выкарыстоўваючы этнічны матэрыял, гурт заўсёды крочыць у нагу з часам і тым самым пацвярджае сваю сталую прыналежнасць да глыбінь world-music.

Паводле Эўрапейскага радыё для Беларусі.

 

Рэцэнзію музычнага крытыка Таццяны Заміроўскай на альбом “Жар-жар” гурта “Троіца” можна прачытаць тут.

 

Рэцэнзіі на альбом ад музычных крыьыкаў на партале Experty.by.

 

Фрагмэнт трэку "Каза" можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD Троіца. Зімачка
19'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

CD Троіца. Зімачка

Кірчук, Дзьмітрыеў і Паўлоўскі стварылі на варшаўскай студыі музычны цуд у выглядзе свайго шостага нумарнога дыска "Зімачка". Гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом, толькі што замест адмысловых акуляраў тут спатрэбяцца навушнікі, каб улавіць усе нюансы гучаньня гэтых чароўных песень.

CD Троіца. Сон-трава
27'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

CD Троіца. Сон-трава

Альбом – на доўгія гадзіны (пера)праслухоўваньня. З кожным разам адкрываюцца ўсё новыя і новыя музычныя нюансы, а на спасьціжэньне сэнсу некаторых сьпеваў дык наогул могуць пайсьці гады.