Пер. з чэшскай В. Бяльковіч; прадм. С. Сматрычэнкі. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2005. — 300 с. — (Чэшская калекцыя).
ISBN 985-6701-66-X
Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.
Кніга была ўганараваная прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Чэхіі.
Гана Андранікава нарадзілася ў 1967 годзе ў Зліне, Чэхія. У Карлавым унівэрсытэце вывучала ангельскую і чэшскую філалогію. Па сканчэньні вучобы працавала мэнэджэрам у чэшскіх і замежных фірмах. У 1999 годзе сышал з прадпрымальніцкай сфэры і прысьвяціла сябе творчасьці. Яе дэбютны раман "Гук сонечнага гадзіньніка" (2001) быў уганараваны прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Кніжнага клуба (найлепшая кніга года) і "Magnesia Litera" (адкрыцьцё года).
Яраслаў Рудзіш сам пражыў два гады ў Бэрліне і з пачуцьцём канспэктуе забруджаную жыцьцём мову галоўных і эпізадычных пэрсанажаў, што блукаюць падземнымі артэрыямі вялікага гораду. Кніга напісаная захапляльным тэмпам, сучасна, да таго ж забаўна.