Пер. з швэд. Юрася Жалезкі; ілюстрацыі Марыны Рудзько. — Мінск: Зьміцер Колас, 2007. — 160 с.: іл. Цьвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6783-39-8
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
Аўдыё-фрагмэнт аповесьці ў выкананьні Алега Хаменкі:
"Малы і Мядзведзік" – адна з найулюбёнейшых кніг у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога гэтак не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.
Паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры аўтар прапаноўвае свае версіі казак. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі.
Анатоль Жук, Віялета Богдан і Уладзімір Васькоў – добрыя чараўнікі, якія таксама былі малымі і верылі ў цуд. Героі іх казак – дахавікі Казік і Юзік, крынічка Буль-Буль, Зорачка, самалёцік Лёцік – такія розныя, але іх аб’ядноўвае адно: імкненне дарыць радасць іншым. А што для гэтага трэба, вы даведаецеся, прачытаўшы кніжку.