Беларускі Гістарычны Агляд. Том 13. Сшытак 1

Беларускі Гістарычны Агляд. Том 13. Сшытак 1
4'900 р.
Вага: 150 г
Памеры: 145x215 мм
0

Сшытак 1 (24). Паказнік тамоў I—XII (1994—2005). Старонкі 1—112. Чэрвень 2006. Навуковы часопіс.

ISSN 1392-902X

Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ). У яго ўвайшлі тры папярэднія паказнікі, якія ахоплівалі публікацыі часопіса да VІІІ тома ўключна, а таксама змест наступных чатырох тамоў. У адрозненне ад папярэдніх паказнікаў, якія апісвалі змест па алфавіту з захаваннем рубрык кожнага нумара, у гэтым выданні матэрыялы ўсіх дванаццаці тамоў БГА згрупаваныя паводле некалькіх прынцыпаў. У першым раздзеле яны падаюцца ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў. Тут асобна вылучаецца блок артыкулаў, куды ўключаныя таксама паведамленні, публікацыі крыніц, пераклады і палеміка, блок рэцэнзій і аглядаў новай літаратуры (паводле прозвішчаў рэцэнзентаў), а таксама комплекс дробных інфармацыйных нататак, у які ўвайшлі паведамленні пра канферэнцыі, экспедыцыі, абароненыя дысертацыі і г.д.

 

Іншыя нумары часопісу тут

 

ЗМЕСТ

Уступ
Змест І—ХІІ тамоў па аўтарах
Матэрыялы І—ХІІ тамоў па назвах публікацый
Тэматычная сістэматызацыя зместу часопіса
Пералік рэцэнзаваных выданняў
Аўтары часопіса за 1994—2005 гг.