Велет Цемрык. Мост
|
7'200 р.
Вага: 0 г
Памеры: 130x200 мм
|
Выбраныя вершы. — Менск: І. П. Логвінаў, 2007. — 60 с.
ISBN 978-985-6800-47-7
Цемрык Велет, па ўласным прызнаньні, будуе мост “між формаю, зьместам і працягам”. Ён піша наўмысна няроўна з гледзішча рыфмы і рытму, парушаючы фармальныя законы паэтыкі. Вершы паэта, аб якія яшчэ паламаюць пёры літкрытыкі, зьвернутыя да падтэкставага-сугестыўнага, падсьвядомаснага. Іх вызначальныя рысы – заўжды нечаканая вобразнасьць і алюзійнасьць. “Хто любіць жыцьцё, той яго страціць” – гэткі “аптымістычны” зварот да чытача ўсё ж такі ня ёсьць лейтматыўным у творчасьці паэта. Нягледзячы на наяўнасьць змрачнаватай лексікі (слова сьмерць сустракаецца ледзь не праз верш) і фаталістычных матываў, дэбютны зборнік Цемрыка пакідае сьветлыя пачуцьці.
не цягні ў хату зямлю з магілкі
яна наскрозь прасякнутая чужымі сьлязьмі
пазьбягай Там жыцьця і сыходзь бяз рытму
без аркестраў і маршаў – у неба нотаю мі




