CD Такога няма нідзе (+ DVD)
|
32'000 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм (1 голас )
|
Словы і музыка Лявона Вольскага. Мультыбокс CD + DVD.
12 трэкаў / Агульны час сас гучаньня CD 44:03. Працягласьць кліпаў на DVD 38:54. © ТА "Дзеці сонца", 2010. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2010.
Бяруць удзел: Лявон Вольскі, Уладзімер Пугач, Алег Хаменка, Руся, Ганна Хітрык, Алег Гарбуз, Сьвятлана Зелянкоўская, Павал Булатнікаў, Віталь Артыст, гурт "The Anyway!", Зоя Каральчук, Вольга Самусік, Каця Пытлева, Андрэй Дзяркоў, Марына Грыцук, Андрэй Такінданг.
Рэцэнзіі на дыск ад музычных крытыкаў на партале Experty.by
ТРЭК-ЛІСТ – CD
- Такога няма нідзе. Уладзімер Пугач, Лявон Вольскі
- Не пасьпяваю. Гурт "The Anyway!"
- Суворы тата. Сьвятлана Зелянкоўская
- Джэймс Бонд. Віталь Артыст
- Рыкша. Алег Хаменка, Каця Пытлева
- Ягуар. Андрэй Дзяркоў, Марына Грыцук
- Роля героя. Павал Булатнікаў, Лявон Вольскі
- Май капітан. Ганна Хітрык
- Ведзьмы. Сьвятлана Зелянкоўская, Вольга Самусік, Зоя Каральчук
- Дзякуй табе. Алег Гарбуз
- Гэты час. Руся, Андрэй Такінданг
- Дай мне знак. Лявон Вольскі
"На гэтым дыску – дванаццаць песень, напісаных пад уплывам рознай музыкі 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Чаму менавіта 60-х?
Можа, папросту, таму, што для мяне гэта вельмі сымпатычны час? Я пачаў слухаць рок менавіта з гуртоў 60-х, а яшчэ адной маёй сяброўцы бацька прывёз з ФРГ касэту, дзе былі сабраныя песьні, бадай, усіх зорак гэтага часу – і рок, і поп. Мяне заварожвалі рок-н-рольныя жыцьцярадасныя акордыі басовыя хады. İ першыя экспэрымэнты нашага аматарскага ансамблю былі менавіта ў гэтым рэчышчы...
А можа, таму, што мы добра ведаем гэты час па фільмах – францускіх, італійскіх, амэрыканскіх... Нават шмат у якіх савецкіх фільмах 60-х гадоў ёсьць гэты подых свабоды, рамантызм, чаканьне чагосьці вялікага, істотнага і пазытыўнага...
А можа... А можа, хопіць гэтых "а можа?" Вось яны – беларускія песьні, што дайшлі да нас з далёкіх 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Не савецкія, беларускія. Слухайце іхныя жыцьцесьцьвярджальныя ноты!"
Лявон Вольскі
Фрагмэнт трэку "Ведзьмы" можна праслухаць ніжэй.
You may need: Adobe Flash Player.
Раім паглядзець:





