Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня
35'000 р.
Вага: 450 г
Памеры: 170x240 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)


Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 396 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-985-6901-22-8

У канцы 20-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ўсім было зразумела, што з беларускім рухам варта лічыцца. І выбудоўваць сваю палітыку з аглядкай на шматлікія беларускія асяродкі. А каб гэта рабіць, трэба было мець добрае ўяўленьне аб Беларусі. Гэтага якраз і бракавала. Таму ў 1928 г. у Варшаве выйшла кніга "Кароткі нарыс беларускага пытаньня", прызначаная для службовага карыстаньня агентамі польскіх спэцслужбаў.

Так склалася, што гэта кніга зьяўляецца найбольш поўным зборам дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. "Кароткім нарысам беларускага пытаньня" карысталіся пры напісаньні сваіх прац беларускія гісторыкі Польшчы. У бібліятэках Масквы, Беластока і Варшавы захавалася некалькі асобнікаў згаданай кнігі. Па-беларуску яна ўпершыню зьявілася на старонках часопіса "ARCHE". Дагэтуль невядома, хто зьяўляецца аўтарам "Кароткага нарысу беларускага пытаньня".

Асобнай кнігай "Кароткі нарыс беларускага пытаньня" выйшаў у выдавецтве "Логвінаў" з камэнтарамі і новымі ілюстрацыямі.

Андрэй Вашкевіч, які разам з Алесем Пашкевічам і Андрэем Чарнякевічам рэдагаваў кнігу, адзначае, што "калі нам трапіла ў рукі гэта рэч, мы вырашылі яе надрукаваць. Гэта квінтэсэнцыя гісторыі беларускага руху. Тут сабраныя ўсе галоўныя дакумэнты і факты".


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Гамулка Крысціна. Паміж Польшчай і Расіяй
16'500 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гамулка Крысціна. Паміж Польшчай і Расіяй

Кніга разгортвае важны фрагмент гісторыі — час распаду і стварэння новых дзяржаў, час разгортвання палітычнага і культурнага вызвалення народаў нашага рэгіёна, час палітычнага і ўзброенага супрацьстаяння, але разам з тым і інтэнсіўнага прадукавання новых палітычных ідэй і праектаў.

Латышонак Алег. Жаўнеры БНР
32'200 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Латышонак Алег. Жаўнеры БНР

Прадмет гэтага дасьледаваньня ― удзел беларусаў у барацьбе за незалежнасьць сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная незалежная беларуская дзяржава ― Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

Ліс Арсень. Gloria victis
47'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Ліс Арсень. Gloria victis!

У прапанаванай увазе чытача кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
42'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).