Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
10'700 р.
Вага: 220 г
Памеры: 130x200 мм
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Кінараман-фарс. – Мінск: Медысонт, 2007. – 244 с.

ISBN 978-985-6530-42-8

Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянской, цыганской, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра "Ла Скала", кіназдымачная група з Галівуда, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны. Падзеі адбываюцца ў міжваенны час на тэрыторыі Крэсаў Усходніх РП (Рэчы Паспалітай) і ў Чыкага (ЗША, İлінойс). Факты і падзеі, выкладзеныя ў кнізе, цалкам прыдуманыя аўтарамі, чаго не скажаш пра некаторыя рэаліі жыцця Крэсаў Усходніх. Усе выпадковыя супадзенні – недарэчнасці, а недарэчнасці – ненаўмысныя.



Раім паглядзець:
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Буль
10'400 р.
3.4
Сярэдняя: 3.4 (усяго галасоў 5)

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

"Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" — пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў. Асобныя гістарычныя падзеі — закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы — наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай для чытача трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца "ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў", і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на пэўную эпічнасць.

Ахроменка Уладзіслаў. Тэорыя змовы
21'000 р.
0

Ахроменка Уладзіслаў. Тэорыя змовы

Калі твая зброя — кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты — гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў — без ваганняў бяры ў рукі кнігу.