CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы
|
13'700 р.
Вага: 140 г
Памеры: 0x0 мм
|
16 трэкаў / Агульны час 42:07. © Аляксей Жбанаў, 2010.
Гэтая кружэлка — падарунак аўтару ад сяброў і прыхільнікаў творчасці. У дэбютным альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Менску і Маскве ў 1997—2009 гадах. Спевы на ўласныя вершы і на вершы любімых паэтаў (Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча) аўтар складае ў гісторыю вандровак па чужыне, тугі па радзіме і шчаслівага вяртання дахаты, спасціжэння хараства роднай зямлі і людзей навокал, расказаную самаму дарагому чалавеку — маці.
Трэк-ліст:
- У векавечнай Бацькаўшчыне (на словы У. Караткевіча)
- Панна Вясна
- Вочы матуліны
- Хмаркі (на словы Ф. Багушэвіча)
- Прысвячэнне Менску
- Маладыя, вясёлыя
- До родного очага
- Бывай, наша Нарач
- Дагарэў за брамай небакрай (на словы У. Караткевіча)
- Красавіцкае танга
- Не баюся, што мой век нявечны (на словы Н. Гілевіча)
- Прысвячэнне Браславу
- Восень, верасень
- Нас лёс раскідаў па зямлі
- Гімн філаматаў (на словы А. Міцкевіча у перакладзе К. Цвіркі)
- Хмаркі double (на словы Ф. Багушэвіча)
…Панна Вясна, чую твае
Лёгкія я крокі.
І да таго сэрца пяе,
Што аж баліць трохі.
Можа, цябе лёсіць сустрэць
Мне на шляху росным...
І пакахаць, і анямець,
Страціць навек розум.
Аляксей Жбанаў нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Менску. Піша вершы і песні па-расейску і па-беларуску, перакладае з нямецкай і сербскай моваў. Удзельнік творчага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”. Жыве ў Менску.
Фрагмэнт трэку "Гімн філаматаў" можна праслухаць ніжэй
You may need: Adobe Flash Player.



