CD Вольскі Лявон. Куплеты і прыпевы

CD Вольскі Лявон. Куплеты і прыпевы
25'300 р.
Вага: 110 г
Памеры: 0x0 мм
0

10 трэкаў + караоке (11-20) + кліп "Эўравізія" + тэксты і акорды / Агульны час 29:15.

© Лявон Вольскі, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

 

Трэк-ліст

  1. Рабяты з бадунца
  2. Жыдамасоны
  3. ЖРЭА-ЖЭС
  4. Эўравізія
  5. Прапіска
  6. Дэпутаты
  7. Палітычны каментатар
  8. Пасат-універсал
  9. Тэрмінатар
  10. Служы-служы, салдацік

+ буклет з тэкстамі песень, слоўнікам тэрмінаў і фота

Альбом складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон. "Я сам не ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш – чорнага гумару ці музыкі”, – прызнаецца Лявон Вольскі. 

Як усё рабілася
Ідэя альбому з'явілася ўвосень 2006. "Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, – распавядае Лявон. – Адразу нарадзілася песня "Дэпутаты". Яна і дала ідэю – зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект". Астатнія песні з'явіліся вельмі хутка. Ужо ўвесну 2007 альбом быў запісаны, а летам – зведзены. Апошняй кропкай у падрыхтоўцы стаў кліп "Эўравізія", зняты ў лістападзе 2007. Ён жа стаў першым крокам у прамоцыі дыску – прэм'ера гэтага трэш-відэа адбылася 1 красавіка. За два тыдні яго паглядзела больш за 5 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.
 

Музычны бок
"Куплеты і прыпевы" – гіпермінімалістычны і гіперканцэптуальны праект. Амаль увесь ён зроблены Лявонам Вольскім на культавым старым сінтэзатары Kurzweil, за выняткам некалькіх партый, выкананых на гітары Паўлам Трацяком. "Я хацеў, каб аранжыроўкі максімальна адпавядалі канцэпцыі, – гаворыць Вольскі. – Таму што, на мой погляд, галоўнае ў гэтых песнях не музыка, якая грае даволі фармальную ролю, а менавіта тэкст і сама аўра. У пэўным сэнсе гэта нават не "песні", а менавіта "куплеты і прыпевы". Таму так і завецца альбом".

Лірыка
"Куплеты і прыпевы" – гэта сатырычныя замалёўкі на мяжы рэчаіснасці і брутальнай фантазіі. Іх "лірычныя” героі ўзятыя з рэальнага жыцця – алкаголікі і оперныя спявачкі, дэпутаты і палітычныя каментатары, папулярныя спевакі і памежныя кантрабандысты. Адзіны міфічны герой гэтага дыску – жыдамасоны. "Жыдамасоны, як прычына ўсіх праблемаў у жыцці грамадства, – гэта бадай адзін з найбольш вялікіх гістарычных міфаў, які быў прыдуманы на пачатку 20-га стагоддзя ў царскай Расіі і з таго часу шмат выкарыстоўваўся нават у часы СССР, – тлумачыць Лявон. – Насамрэч добра вядома, што габрэяў сярод масонаў было не больш за рускіх і прадстаўнікоў іншых нацый. Зараз гэтага міфа ўжо няма, але традыцыі абвінавачваць у сваіх праблемах усіх, акрамя сябе, на жаль, засталіся. Менавіта пра гэта і песня".
 

P.S.
Альбом атрымаўся брутальны і жорсткі з аднаго боку, тэатральны і гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, і Лявон Вольскі першы пагадзіцца з гэтым. "Так, ён абсурдны. Такі ж абсурдны, як наша жыццё! Толькі на мастацкі лад", – усміхаецца спявак

(паводле афіцыйнага сайту праекту)

Афіцыйны сайт праекту: www.lvolski.com

Фрагмэнт трэку "Тэрмінатар" можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD N.R.M. ŁaŁaŁaŁa
23'800 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD N.R.M. ŁaŁaŁaŁa

Перавыданьне першага альбому легендарнага гурта.

CD N.R.M. Dom Kultury
16'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

CD N.R.M. Dom Kultury

Думаю, гэта лепшая з усіх праграм, калі-небудзь выдадзеных "N.R.M.". Так, канцэптуальнасьць пабудовы сюжэту, што была заяўлена ў "Трох чарапахах", набыла тут лягічнасьць і асэнсаванасьць, прадуманасьць узяла гару над у нечым зразумелым жаданьнем выказацца разьняволена і так, як проста хочацца... (Зьміцер Падбярэскі)

CD Крамбамбуля 1 і 1/2. Каралі раёну
24'500 р.
0

CD Крамбамбуля 1 і 1/2. Каралі раёну

Гэта іншая "Крамбамбуля", без прывязкі да мясцовасьцяў, але з прывязкай да дваровае рамантыкі, настальгіі 70-х гадоў… Адметнасьцю праекту было тое, што ў ім ўдзельнічалі, апрача Лявона Вольскага, яшчэ дзьве знакавыя постаці сёньняшняй беларускай музыкі — лідэры гурта "Ляпис Трубецкой" Сяргей Міхалок і лідэр "Нейро Дюбеля" Аляксандар Кулінковіч.

CD Такога няма нідзе (+ DVD)
32'000 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD Такога няма нідзе (+ DVD)

Вось яны – беларускія песьні, што дайшлі да нас з далёкіх 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Не савецкія, беларускія. Слухайце іхныя жыцьцесьцьвярджальныя ноты!