CD Троіца. Сон-трава

CD Троіца. Сон-трава
27'900 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

10 трэкаў/ Агульны час 58:01. © Этна-трыо Троіца, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

 

Трэк-ліст

1. Чамбор
2. Вуціца
3. Ярамей
4. Ажаніла...
5. Сон-трава
6. На даліне
7. Наляцелі...
8. Плыве шчука
9. Чатыры кумы
10. Салавейка

+ буклет з тэкстамі песень

Афіцыйны сайт гурта: www.troitsa.net

Чацьверты альбом за дзевяцігадовую гісторыю самай “фірмовай” беларускай фольк-каманды, на які чакалі чатыры гады. Музыкі граюць утрох, а такое адчуваньне, што Кірчуку дапамагае аркестар Белтэлерадыё. На “Сон-траве” ў сваіх музычных шчыраваньнях “Троіца” зайшла яшчэ далей. Калі на першых трох альбомах “Троіца” проста аздабляла народныя творы, то бок рабіла аранжыроўкі старадаўніх сьпеваў, то тут яны ўзяліся за напісаньне музыкі да ўсіх твораў, знойдзеных ва ўласных архівах, на рэспубліканскім радыё і ў інстытуце этнаграфіі Акадэміі Навук. 

Ад такога наўпроставага ўмяшальніцтва гучаньне этна-трыё стала яшчэ багацейшым, знайшлося месца, дзе разгарнуцца выдатнаму гітарысту Юрыю Дзьмітрыеву і бубначу Юрыю Паўлоўскаму (“На ўвесь Менск ня знойдзеш такога бубнача”, ганарыўся зусім нядаўна на прэзэнтацыі дыску сам Іван Кірчук). Адпаведна – і гучаньне трэкаў зусім “не радыйнае” – 5 7 хвілінаў з прыемна цягучымі музычнымі адступамі. Каб зразумець, што зь сябе ўяўляе гэтая праграма – дастаткова паслухаць твор “Ажаніла”, які выглядае на сапраўдную фольк-рок-опэру! Функцыя Repeat у прайгрывальніках – якраз для дыску “Сон-трава”. Альбом – на доўгія гадзіны (пера)праслухоўваньня. З кожным разам адкрываюцца ўсё новыя і новыя музычныя нюансы, а на спасьціжэньне сэнсу некаторых сьпеваў дык наогул могуць пайсьці гады. Сёлета “Троіца” мае зьдзівіць і парадаваць яшчэ раз: да выданьня рыхтуецца іх альбом “Жар-жар” з жорстка рокавым гукам.

 (Паводле музычнага парталу Тузін Гітоў)

Фрагмэнт трэку "Сон-трава" можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD Троіца. Жар-жар
27'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

CD Троіца. Жар-жар

Альбом называюць эксперыментальным. А аўтарства яго прыпісваюць не зусім “Троіцы”. Карацей, гаворка ідзе пра альбом “Жар-жар” – апошні ў дыскаграфіі этна-трыа.

CD Троіца. Зімачка
19'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

CD Троіца. Зімачка

Кірчук, Дзьмітрыеў і Паўлоўскі стварылі на варшаўскай студыі музычны цуд у выглядзе свайго шостага нумарнога дыска "Зімачка". Гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом, толькі што замест адмысловых акуляраў тут спатрэбяцца навушнікі, каб улавіць усе нюансы гучаньня гэтых чароўных песень.