CD Саша и Сирожа. Скаты!

CD САША И СИРОЖА. Скаты!
26'600 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

© Go Records, 2005. 14 трэкаў / Агульны час 37:27 + 2 відэакліпа.

На дыску, менская прэзэнтацыя якога была забароненая, — 14 песень з музычнага даробку Сашы і Сірожы.

Стылістыка альбому — вулічны фальклёр. Тэматыка ранейшая, толькі словы іншыя. Некалі ў "Надзеньцы" жанаты вайсковец падмануў наіўную дзяўчыну, а ў "Паскудзе" ўсё наадварот — пакрыўджаным апынуўся будаўнік ("На шабашках я клаў шыфэр, а ты клала на жызьнь маю"). Лірычныя героі Сашы і Сірожы могуць выклікаць замілаваньне: хоць у іх "ваняюць наскі", яны здольныя кахаць, "владзеюць пасаціжамі", ня любяць папсу і шануюць радзіму.

У некаторых момантах варта да іх уважліва прыслухацца: "Каб любоў заслужыць, нужна бросіць піць!" Тэма каханьня — цэнтральная ў творчасьці Сашы і Сірожы. Як на іх думку, то пашэнціць у каханьні можа нават нямогламу “"ачкарыку", ня кажучы ўжо пра хлопцаў, якія займаюцца лыжамі і ўмеюць ляпіць катлеты. Удала ўпісалася менская ракабілі-група "Мэтэор", якая падыграла Сашу і Сірожу. Атрымаліся сьцёбныя рок-н-рольныя частушкі-показкі. На дыску таксама можна знайсьці два кліпы "СіС" — "Калыханку" і "Пра Філю". Апошні — з прадусарам "Дзяцей Сонца" Віталем Драздовым у ролі "чалавека, які дужа нагадвае Піліпа Кіркорава", — адмовіліся браць у ратацыю беларускія і некаторыя ўкраінскія тэлеканалы.

(Сяргей Будкін, "Наша Ніва").



Трэк-ліст

1. Лагер
2. Филя
3. Калыханка
4. Новы Год
5. Громов и Козлятко
6. Паскуда
7. Любовь (спампаваць на Тузіне Гітоў)
8. Рыжая
9. Очкарик
10. Динозавр
11. Света
12. Работа
13. Чык-чырык
14. Родина
+ видеоклип "Калыханка"
+ видеоклип "Филя"

Ніжэй можна праслухаць фрагмэнт трэку "Новы Год":

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD Ляпис Трубецкой. Manifest
17'000 р.
4.8
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 5)

CD Ляпис Трубецкой. Manifest

Гурт "Ляпіс Трубяцкой" запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць (Сяргей Будкін).

CD Ляпис Трубецкой. Весёлые картинки
27'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

CD Ляпис Трубецкой. Весёлые картинки

У “Вясёлых карцінках” на першы плян выходзяць не ідэі, а эмоцыі, таму, працуючы над гэтым альбомам, мы вырашылі адмовіцца ад усіх догмаў і разбурыць свае ўласныя стэрэатыпы пра гучаньне гурта “Ляпіс Трубяцкой” (Сяргей Міхалок)