CD Neuro Dubel. Stasi

CD Neuro Dubel. Stasi
18'900 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

26 трэкаў / Агульны час 72:15. © Neuro Dubel, ТДА Вестрекордс-Плюс, 2007.

Каб ня ведаць творчасьці "дзюбелей", можна было бы падумаць, што "Stasi" – складанка іх лепшых песень. У ёй знойдуць сваё і тыя, хто зь цяжкасьцю ўспрыняў новы паварот у жыцьці гурта, аматары "сусликов", "лягушек" і "уродов", і тыя, хто палюбіў жорсткі беларускамоўны "дзюбель" зусім нядаўна. Пра кожную песьню (нават трэк, бо на дыску ёсьцека яшчэ вершы) варта бы напісаць асобна, бо кожны нумар проста мусяць разабраць на цытаты ("Потым das pish", "А я гадзіна і не патрыёт", "Підарасы п’юць гарбату", не кажучы ўжо пра "Можно жить" і "Лучшую девушку"). А прыпеў з загалоўнага трэку дык наогул выдатна абагульняе ўсю сытуацыю, у якой апынуліся няўгодныя белрокеры: "Не чуваць, але сьпяваем" (Сяргей Будкін, Experty.by)

Прыхільнікі аднаго з самых яскравых і неадназначных беларускіх
гуртоў яшчэ ніколі не чакалі так доўга. Тры гады адны жадалі працягу
банкету высакародных "Танкаў", другія – вяртаньня да вытокаў. Каманда
Кульлінковіча запісала альбом і замілавала ўсіх. Не выдумваючы складаных
канцэпцыяў, гурт выдаў дзьвюхмоўны альбом. Гэта прасочваецца нават на
вокладцы, дзе на беларускай напісаныя толькі назвы студыяў ды імёны
гукарэжысэраў. У астатнім на альбоме пануе беларускасьць: 12 песень
супраць пяці, адна дзьвюхмоўная ды сем вершаў. Пра зьмест апошніх
слухача папярэджваюць з самага пачатку, і зьявіліся яны, пэўна, вынікам
забароны канцэртаў гурту: канцэнтрацыя нецэнзурнай лексыкі ды зваротаў
да таямнічых Сашаў у іх перавышае ўсе межы.
 

(Паводле Zap, "Тузін Гітоў").


Афіцыйны сайт гурта http://www.neurodubel.com/

Рэцэнзіі на альбом ад музычных крытыкаў парталу Experty.by

Артыкул пра гурт у Вікіпэдыі


Трэк-ліст

  1. Вiтайце!
  2. Stasi
  3. Камбайнэрам
  4. Das Pisch
  5. Дедушка
  6. Стих про счастье
  7. Усама
  8. Стих про прописку
  9. Гадзiна
  10. Пить
  11. Стих про брифинг
  12. Сукi
  13. Згубiўся
  14. Стих про Саркази
  15. П...
  16. Трываю
  17. Стих про начальника
  18. Край
  19. Кени
  20. Cтих про народы
  21. У гiпсе!
  22. Черные глаза
  23. Стих про слабака
  24. Лучшая девушка
  25. Свабода
  26. Можно жить

 

Спампаваць відэакліп на песьню "Край" можна ТУТ.

Фрагмэнт трэку "Stasi" можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.