CD IQ48. Героі!

CD IQ48. Героі!
18'900 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
0

12 трэкаў / Агульны час 58:07. © IQ48, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

Трэк-ліст

1. Марсіяне
2. Гэй, наперад!
3. Героі
4. Схаванае сэрца
5. Ляцець на ўсход (feat А. Лютыч)
6. Колькі не бяжы
7. Вясна-красна
8. Некалькі імгненьняў
9. Сьвятло ў цемры
10. Абрыдлі party, абрыдлі п'янкі
11. Будзе вайна
12. IQ у хаце

+ буклет з тэкстамі песень

IQ48 можна дараваць усё, што недаравальнае іншым: і мовэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і не заўжды выкшталцоныя тэксты, бо яны ствараюць настрой, бачна, што іх прэ, ад таго і прэшся сам. Здаровага нацыяналізму з часоў "Вар'ятаў" у IQ паболела заўважна, і музыкі цалкам адмовіліся ад расейскамоўных тэкстаў.

У новым альбоме "ласей" два пачаткі – сьцёбны і змагарскі. Праўда, часам спробы зайсьці на тэрыторыю сур'ёзнай паэзіі ў іх сканчаюцца няўдачай, як абсалютна пралётны нумар "Гэй, наперад" – гэтак дысгарманічна на словы Купалы здаецца яшчэ ніхто не пяяў. Але ў выпадку з кранальнымі вершамі Міхала Анемпадыстава "Сьвятло ў цемры" і "Схаванае сэрца" – усё нармуль. Гэтыя два гожыя трэкі – галоўныя на альбоме.

Зь не такіх засьвечаных раней песень зьвяртае на сябе ўвагу найперш нязмушаная вясёлая "Вясна-красна" ("айкьюшная" фірма!) і сур'ёзная да манумэнтальнасьці "Будзе вайна" (ці прыжывецца ў рэпэртуары?). Самая душэўная песьня альбому ідзе схаваным бонусам – запісаная ў акустыку і засьпяваная на трасянцы "Чіво ты?".

(Паводле "Нашай Нівы")

Афіцыйны сайт гурта: www.iq48.net

Фрагмэнт трэку "Схаванае сэрца" можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.



Раім паглядзець:
CD IQ48. HMR
15'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD IQ48. HMR

Дыск "HMR" — гэта, ясна, ня той самы гэві-мэтал з 80-х, якому прысьвячалі гэтыя літары на сьценах савецкія падлеткі. Тым ня менш, гэта цалкам пасьпяховая спроба запісаць гучны альт-рок-альбом у стылістыцы сярэдзіны 90-х, замяшаны на вялікіх рыфах, з ноткамі гіп-гопу і панку.