CD Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда

CD Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда
10'000 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x120 мм
0

10 трэкаў / Агульны час 39:28. © Dali, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2008.

 

Трэк-ліст

  1. Рыо-дэ-Жанейра
  2. Мечтай со мной
  3. Грай гармон
  4. Когда ты вернёшься
  5. Пахне чабор (MTV-unplugged Live)
  6. Рапсодия
  7. Я люблю тваё неба шэрае
  8. Грай гармон (Remix by Alexis)
  9. Мечтай со мной (Remix by Alexis)

BONUS: Silver Sky (песня "Я люблю тваё неба шэрае" па-ангельску)
+ буклет на 8 старонак з тэкстамі песень і постэрам.

 

"Zагадкі Zігмунда Фрэйда" – вельмі веснавая назва. Менавіта вясною сэрца спрабуе выскачыць з цела і несціся насустрач яшчэ аднаму такому ж апантанаму сэрцу. І ва ўсім вінаваты тут спадар Фрэйд, як не круці. У ролі даследчыкаў "фрэйдызму" вырашыў выступіць беларускі гурт "Dali", таму сваю музычна-навуковую працу яны і назвалі "Zагадкі Zігмунда Фрэйда".

Назва цалкам адпавядае агульнаму гучанню дыска: музыкі прысвяцілі свае песні "непапсоваму каханню і музычнай эротыцы". Яны адзначаюць, што канцэпцыя альбома закладзена ў назве. На мой жа погляд, пра канцэпцыю тут гаворка не ідзе, проста ў альбом увайшлі ўжо вядомыя песні, якія гучаць на канцэртах гурта, а таксама ў тэле- і радыё ратацыі. Гэты альбом, па сутнасці, стаў падвядзеннем вынікаў і завяршэннем творчага пачатковага этапу каманды.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі.

 

Фрагмэнт трэку "Рыо-дэ-Жанейра" можна праслухаць ніжэй.

You may need: Adobe Flash Player.