Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 2 / Укладанне, пераклад, бібліяграфія У. Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010. — 614 с.: іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-01-0875-3
У кнігу ўвайшлі прыкметы і павер’і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам — ад нараджэння чалавека да завяршэння ягонага зямнога шляху, а таксама “Народны каляндар”.
Перад вамі другая кніга збору народных прыкмет і павер’яў. Калі папярэдняя ахоплівала спрадвечныя ўяўленні беларусаў пра паходжанне Сусвету, з’явы прыроды, пра заняткі людзей і звязаныя з імі побытавыя клопаты, то гэтая кніга, працягваючы знаёміць з вобразным светам нашых продкаў, як бы скіроўвае нас на дзве арбіты чалавечага існавання. Адна з іх — жыццё ад нараджэння да смерці. Другая —таксама жыццё, але ў межах гадавога кола…
(Уладзімір Васілевіч. “На год — сто прыгод, на вяку — без ліку…”)
Прапанаванае чытачу выданне магічных тэкстаў, што ў беларускай народнай тэрміналогіі маюць назвы "замовы", "шэпты", "словы", "малітвы", "лекі", — вынік збіральніцкай працы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Кнігу склалі народныя прыкметы і павер’і, звязаныя з варажбой, чарадзействам і знахарствам. З вялікай цікавасцю чытаюцца таксама раздзелы “Беларуская міфалогія” і “Соннік”.
Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.