Зямная дарога ў вырай
|
40'000 р.
Вага: 580 г
Памеры: 130x165 мм (усяго галасоў 2)
|
Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 3 / Укладанне, прадмова, пераклад і паказальнік У. Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010. — 717 с.: іл.
ISBN 978-985-01-0878-4
Як убачыць праўдзівы сон? Як адвесці злыя чары? Як варажыць на Каляды і на Купалле? На ўсе гэтыя пытанні дае адказ народная фантазія.
Кнігу склалі народныя прыкметы і павер’і, звязаныя з варажбой, чарадзействам і знахарствам. З вялікай цікавасцю чытаюцца таксама раздзелы “Беларуская міфалогія” і “Соннік”.
Кніга з’яўляецца завяршэннем трохтамовага выдання беларускіх народных прыкмет і павер’яў. Гэтым разам увага скіраваная не столькі на названыя жанры, колькі на старажытныя вераванні беларусаў. Вераванні, звязаныя з той жыццядайнай сілаю, якою было і ёсць каханне. Вераванні ў магічную сілу чарадзейнага слова і дзеяння пры імкненні дамагчыся нейкіх вынікаў у складаных чалавечых абставінах. У пазбаўленне ад хваробаў, ад злыбяды. У прарочыя вобразы сноў. Вераванні ў багоў, дэманаў, духаў, нячысцікаў і іншых нябачных істотаў ды сілаў, якімі людская фантазія спрадвеку насяляла ўвесь навакольны свет.
(Уладзімір Васілевіч “Зямлёю закрытае — не забытае…”)
ЗМЕСТ
Уладзімір Васілевіч. “Зямлёю закрытае — не забытае…” — Спіс крыніц і прынятыя скарачэнні
ВАРАЖБА
На Каляды — Увесну — На Купалле — Улетку і ўвосень — На Андрэя — Розная варажба ў любы час
ЧАРАДЗЕЙСТВА
Ведзьмары, чараўнікі — Зачараваныя скарбы — Любоўныя чары — Чары на смерць, на хваробу і іншае ліха — Чары на шкоду чалавеку — Чары на гаспадарку, хату, ураджай — Залом — Малочныя ведзьмы — Супраць чараў
ЗНАХАРСТВА
Агульныя ўяўленні пра знахароў і хваробы — Дзіцячыя хваробы — Пярэпалах — Сурокі — Зубны боль — Скураныя хваробы — Ліхаманка — Іншыя хваробы — Ветэрынарыя
НАРОДНЫ СОННІК
Агульныя павер’і — Прырода — Чалавек — Дзеянні — Хата, гаспадарка, прылады працы — Ежа — Адзенне, абутак, аздабленні — Жывёлы — Расліны — Духоўныя рэчы — Рознае
МІФАЛОГІЯ
Азярніцы. Апівень — Аржавень — Бабар — Баба Яга — Баган — Багнік — Бадзюля — Баламуцень — Балотнік — Бордзя — Бялун — Вадзянік — Вазіла — Валасень — Ваўкалак — Ведзьма — Вужалкі — Воспа — Вупыр — Гаёвы дзед — Гаёўкі — Гарнік — Гарцук — Грамаўніца — Гуменнік — Дабрахочы — Дамавік — Дамавуха — Дзедзька — Дзедка — Дзікая людзі — Дзявоя — Ератнікі — Еўнік — Жалезная баба — Жыж — Жыцень — Жэўжык — Зазоўка — Злыдні — Змей — Знікча — Зорка — Зюзя — Кадук — Касны — Кікімара — Кладнік — Клецьнік — Клікун — Кляскун — Копша — Кумяльган — Купала — Купальскі дзядок — Лада — Лазавік — Лазнік — Лелё — Ліхаманка — Лойма — Любмел — Лядашнік — Ляля — Лясун — Мара — Мароз — Марэна — Меша — Начніца — Ныдзень — Ох — Паветнік — Паветрыкі — Падавіннік — Падвей — Падпечнік — Палявік — Паляндра — Паралікі — Паўночнікі — Прахі — Пуннік — Пушчавік — Пякельнікі — Пярун — Пячурнік — Разамара — Рай — Расамаха — Русалкі — Сарэны — Сербай — Смерць — Сон — Спарышка — Стрыга — Талака — Халера — Хапун — Хаўпіла — Хіхтун — Хлеўнік — Хут — Цёця — Цмок — Цыгра — Чорт — Чума — Чур — Шатаны — Шчадрэц — Шышыга — Шэшкі — Ядзерка — Яркун — Ярыла
Паказальнік
Раім паглядзець:






