Зямля стаіць пасярод свету
|
29'100 р.
Вага: 500 г
Памеры: 130x165 мм (усяго галасоў 2)
|
Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 1 / Укладанне, прадмова, пераклад, бібліяграфія У. Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010. — 574 с.: іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-01-0870-8
Прадказаць надвор’е і ўраджай, засцерагчыся ад хваробы і ад “благога вока” дапамогуць прыкметы і павер’і — частка бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў.
Гэтая кніга — першая з падрыхтаванага да выдання трохтомніка, своеасаблівай энцыклапедыі народнай мудрасці і фантазіі.
“Зямля святая, як наша маці…” Так здаўна гаварыла народная прыказка. І сапраўды, узіраючыся ў замглёнае няспынным часам жыццё нашых продкаў, пра якое даведваемся сёння з іх найбагацейшай духоўнай спадчыны, мы пераконваемся ў справядлівасці такога сцвярджэння. Прыкметы і павер’і побач з іншымі жанрамі фальклору шырока бытавалі ў народным асяроддзі, запаўняючы літаральна кожную клетачку чалавечага жыцця, прадугледжваючы любыя магчымыя выпадкі, здарэнні. Калі пагадзіцца з думкаю, што фальклор з’яўляецца своеасаблівай (хоць, вядома, і вельмі супярэчлівай) мастацкай энцыклапедыяй народнага жыцця — ведаў, вопыту, этыкі, і эстэтыкі селяніна,то, напэўна, роля прыкмет, павер’яў, вераванняў і нават самых цёмных забабонаў у гэтай “энцыклапедыі” была, бадай што, адна з вызначальных, бо ў штодзённым жыцці чалавека яны неслі і дарадчую, і перасцерагальную, і нават абарончую функцыі, у значнай меры кіруючы паводзінамі чалавека.
(Уладзімір Васілевіч. “Зямля святая, як наша маці…”)
ЗМЕСТ
Уладзімір Васілевіч. “Зямля святая, як наша маці…” — Спіс крыніц і прынятыя скарачэнні
НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ. ПРЫРОДА
Уяўленні пра стварэнне Сусвету. Бог. Рай і пекла. Чалавек — Зямля — Камяні — Агонь — Вада — Месяц — Сонца — Каметы, зоркі і сузор’і, Млечны Шлях, вырай — Снег, шэрань — Дождж, град — Маланка, пярун, перуновыя стрэлы — Першыя веснавыя грымоты — Ратаванне ад буры, граду, грому — Вясёлка, вецер — Засуха
ЖЫВЁЛЬНЫ І РАСЛІННЫ СВЕТ
Млекакормячыя: Мядзведзь — Воўк, ліса, вавёрка — Заяц — Бабёр, барсук, ласка — Крот — Пацукі, мышы — Кажан
Птушкі: Бусел — Зязюля — Ластаўка — Варона, крумкач (крук), сарока — Сава (пугач) — Жаваранак — Іншыя птушкі
Паўзуны, земнаводныя, рыбы: Змеі, вужы, чарапахі, яшчаркі — Жабы — Рыбы і ракі — Жамяра — Дрэвы і кусты — Кветкі — Грыбы
ПРАДКАЗАННІ НАДВОР’Я
Агульныя — Па сонцы — Па месяцы і зорках — Па паветры, хмарах, ветры — Па грымотах, дажджы, вясёлцы — Па агні і дыме — Паводле стану паводзінаў чалавека — Паводле паводзінаў свойскай жывёлы — Паводле паводзінаў дзікіх жывёл — Паводле паводзінаў свойскіх птушак — Паводле паводзінаў дзікіх птушак — Паводле паводзінаў паўзуноў, земнаводных, рыбаў, чарвякоў — Паводле паводзінаў жамяры — Паводле стану дрэў і раслін
ПРАДКАЗАННІ ЎРАДЖАЮ
Агульныя — Паводле жывёльнага свету — Паводле расліннага свету
ЗЕМЛЯРОБСТВА
Поле: Жыта, пшаніца — Насенне — Угнойванне — Ворыва — Сяўба ярыны і азіміны — Жніво — Вываз збажыны з поля. Малацьба — Авёс, ячмень, грэчка, проса — Лён
Агарод: Агульныя парады — Агуркі — Боб — Бульба — Буракі, гарбузы — Гарох — Каноплі — Капуста — Мак — Морква, памідоры, пятрушка — Рэдзька, рэпа — Цыбуля, часнык, шчаўе — Сад — Сенажаць
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ
Карова — Конь — Свінні — Авечкі, козы, трусы — Сабака і кот — Паморак жывёлы
ПТУШКАГАДОЎЛЯ
Куры — Гусі, качкі, індыкі, галубы
ПАЛЯВАННЕ
РЫБАЛОЎСТВА
ПЧАЛЯРСТВА
ЧАЛАВЕК
Знешні выгляд — Ікаўка, чханне — Купанне, мыццё — Сверб — Валасы — Адзенне, абутак — Сварка — Госці — Пажар — Дарога — Купля-продаж, грошы — Крадзеж
ХАТА, СЯМ’Я
Будаўніцтва хаты і гаспадарчых памяшканняў — Улазіны — Жыццё ў хаце — Праца — Печ — Хлеб — Гатаванне, посуд — За сталом — П’янства
Раім паглядзець:





