Вежнавец Ева. Шлях дробнай сволачы

Вежнавец Ева. Шлях дробнай сволачы
8'000 р.
Вага: 165 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мінск: Логвінаў, 2008. – 152 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-985-6800-71-2

Кніга склалі апавяданьні і аповесьць Евы Вежнавец.

"...да Евы Вежнавец прыходзіла Яўгенія Янішчыц. Заляцела на ейны балькон, як тая птушачка ў сад беларускай паэзіі, склала рукавы і сказала:
– Ева.
– Жэня?
– Ты малайцом, Ева. Ты вельмі моцна пішаш пра сучасную беларускую жанчыну. Пра яе адчай, беспрытульнасьць, самоту, адрынутасьць...
– Я пішу не пра жанчыну. Я пішу пра чалавека.
– Хай так. Яшчэ мне падабаецца, што ты не забываеш пра свае карані, своеасаблівым, моцным голасам крычыш пра заняпад беларускай правінцыі... Але навошта ты называеш свой народ "быдлам"? Радзіму – "балотам", "дурдомам", "сваёй траўмай"?
– Да цябе тут была прыходзіла Пашкевічаўна-Цётка. Ёй дык усё нармальна. Але, калі разабрацца, вы ўвогуле ня маеце права да мяне прыходзіць. Я сама па сабе. Мы – не парадыгма".

Марыя Мартысевіч

 

ЗЬМЕСТ

М. Мартысевіч. Адзін дзень з жыцьця Евы Вежнавец, трактаванай як абсалют

Мы два хохлікі
Лялечка – балетніца – каралева – сплетніца
Візыт Архіварыюса
Сьвята вяртаецца
Менскія залёты
Зіму перажылі
Хутка вылупіцца цмок
Агенцыя "Шчасьце"
Шлях дробнай сволачы

 

"Шлях дробнай сволачы" — гэта першая кніга пісьменьніцы, што ўзрасла на Любаншчыне, а творча сфармавалася ў булёне менскай і варшаўскай багемы 90-х. Цяпер яна працуе ў Варшаве, а жыве ў беларускай культурнай прасторы.

Паводле "Нашай Нівы"