Васючэнка Пятро. Піраміда Ліннея

Васючэнка Пятро. Піраміда Ліннея
13'500 р.
Вага: 40 г
Памеры: 140x65 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Бестыярый. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 76 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-08-7

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый — гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічаная на самага шырокага чытача.


***
Леў

Дзеля чаго існуе леў?
Яго ты не загоніш у хлеў.
Зжэр антылопу — і зароў,
На тое ён і цар звяроў

***
Вожык

Дзеля чаго існуе вожык?
Ты не бяры яго ў ложак,
Ён не дае нікому спаць,
Бо не галіўся гадоў пяць.

***


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Васючэнка Пятро. Каляровая Затока
13'400 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока

Персанажы казачнай аповесці — Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак — жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля — загадкавая, элегантная, пяшчотная ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную кнігу...

Пятровіч Барыс. Піліпікі
8'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Пятровіч Барыс. Піліпікі

У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" — карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", — як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў — у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам.