Апавяданні / пер. з італьянскай Вольгі Колас. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 168 с.
ISBN 978-985-6976-15-8
Пераклад зроблены паводле выданняў: Antonio Tabucchi. Piccoli equivoci senza importanza Feltrinelli, 2006 (першае выданне ў 1985); Antonio Tabucchi. Si sta facendo sempre più tardi, Feltrinelli, 2003 (першае выданне ў 2001)
Упершыню да ўвагі беларускага чытача — асобнай кнігай апавяданні славутага сучаснага італьянскага празаіка, выбраныя са зборнікаў “Нязначныя памылачкі” і “Робіцца ўсё болей позна”. У першай частцы аўтар задумваецца над роляй выпадку ў нашых лёсах, пра дробныя непаразуменні, памылкі, што маюць непрадказальныя наступствы, а ў другой, у лірычных апавяданнях, напісаных у форме лістоў без адрасата, якія пісьменнік назваў размовамі з самім сабой, запрашае ў здзейсненыя падарожжы па далёкіх краінах, углядаецца ў далягляды мінулага, тужыць пра немажлівасць спыніць хуткаплынны час, спрабуе растлумачыць самому сабе тое, што сталася відавочным занадта позна.