Сыракомля Уладзіслаў. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

Сыракомля Уладзіслаў. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах
14'800 р.
Вага: 250 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў / Пераклад з польскай мовы К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. — 175 с. — (Школьная бібліятэка).

ISBN 978-985-02-1225-2

Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя — Людвік Кандратовіч) (1823—1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны — Мір, Нясвіж,Стоўбцы, Койданаў, і інш.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ

Спяваў для сябе я пра родныя далі

Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

Да зычлівага чытача

I. СЯДЗІБА ЗАЛУЧА
II. Дарога да Міра
III. МІР
IV. Куды паехаць далей
V. НЯСВІЖ
VI. УСПАМІНЫ
VII. Дарога да Свержня
VIII. Стоўбцы
IX. КОЙДАНАЎ
X. ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА ВАКОЛІЦЫ
XI. ВЁСКІ І ЛЮД
XII. ПІЛІГРЫМ У КАНЦЫ ВАНДРОВАК

Каментарыі


***

“Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” — самы яркі празаічны твор Уладзіслава Сыракомлі. Чытач з неаслабнай увагай сочыць за тым далёкім падарожжам паэта, за накірункам яго думкі, з цікавасцю аглядае тагачасныя мястэчкі і вёскі, зазірае ў простую сялянскую хату і не нашмат багацейшы дворык засцянковай шляхты, у велічныя палацы і замкі магнатаў, углыбляецца разам з аўтарам у сівую даўніну краю, радуючыся сустрэчы з жывым, па-майстэрску намаляванымі вобразамі вядомых гістарычных асоб і простых, але не менш цікавых людзей.

(К. Цвірка. “Спяваў для сябе я пра родныя далі…”)

***

Гісторыі беларускіх гарадоў і мястэчак, побыту і фальклору насельніцтва Беларусі прысвяціў сваю кнігу “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” (1853 г.) выдатны польска-беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) [11]. “Вандроўкі…” — самы яркі празаічны твор У. Сыракомлі. Ён дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны: Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Свержань, Койданаў і інш. Чытач з неаслабнай увагай сочыць за тым далёкім падарожжам паэта, з цікавасцю аглядае тагачасныя мястэчкі і вёскі, зазірае ў простую сялянскую хату, дворык шляхты, велічныя палацы і замкі магнатаў, углыбляецца разам з аўтарам у сівую даўніну краю, радуецца сустрэчы з жывымі, па-майстэрску намаляванымі вобразамі вядомых гістарычных асоб і простых, але не менш цікавых людзей. Праз хроніку гарадоў і мястэчак У. Сыракомля разгортвае перад намі ўсю гісторыю Беларусі. Надзвычай цікавыя старонкі, прысвечаныя культурнаму жыццю краю. Такім чынам, “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” У. Сыракомлі — выдатная крыніца, дзе ёсць важныя звесткі па шматлікіх пытаннях нашай гісторыі і культуры, у тым ліку і гісторыі мястэчак Беларусі.

(І. Соркіна. Мястэчкі Беларусі ў мемуарнай літаратуры XIX — першай паловы XX ст.)


Раім паглядзець:
Каратынскі Вінцэсь. Творы
33'200 р.
0

Каратынскі Вінцэсь. Творы

Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) — пісьменнік і журналіст. Дэмакратызм, гуманістычны пафас яго творчасці зрабілі адчувальны ўплыў на станаўленне беларускай літаратуры. У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае з ягонае творчае спадчыны.

Лучына Янка. Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
6'100 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Лучына Янка. Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

Паэт адлюстраваў жыццё і прыгоды людзей Палесся XIX стагоддзя, стварыў у паэме каларытны вобраз беларуса, старога лесніка Грышкі.

Шпилевский Павел. Путешествие по Полесью и белорусскому краю
9'800 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Шпилевский Павел. Путешествие по Полесью и белорусскому краю

Написанная в середине XIX столетия страстным исследователем истории, культуры и быта белорусов, книга впервые познакомила читающую Россию с Беларусью. Ну а там “Путешествие…” открывает землю наших предков, позволяет увидеть многое из того, что безвозвратно ушло, зримо представить яркие народные типажи.