Сучаснае швэдзкае апавяданьне

Сучаснае швэдзкае апавяданьне
33'600 р.
Вага: 195 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Проза / Укладаньне Вольгі Цьвіркі, рэдактар Валянцін Акудовіч — Мінск: Галіяфы, 2009. — 176 с.

ISBN 978-985-6906-21-6

Упершыню па-беларуску выходзіць зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Чатырнаццаць навэляў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай швэдзкай прозы; пачуцьцё знаходжаньня ў рэчаіснасьці, неаддзельнай ад сну, і адчуваньня нерэальнасьці, дзе моўных сродкаў ужо не стае. Пісьменьнікі экспануюць абсурднасьць існаваньня ў часе сацыяльных зьменаў; яны апісваюць грамадзтва й чалавека зь мяккім гумарам, паказваючы драматызм штодзённага жыцьця.


Ганна Кот. Шведскае па-беларуску
(артыкул пра кнігу на NN.BY)

Ганна Якута. У Стакгольм за дзедам-шведам
(рэцэнзія на кнігу, часопіс "Прайдзісвет")

Валянцін Акудовіч: “Нобэлеўскімі ляўрэатамі робяць пісьменьнікаў перакладчыкі”
(Валянціна Аксак, перадача "Дом літаратара" на Радыё Свабода)


ЗЬМЕСТ


Мастацтва навэлістыкі ў Швэцыі: гісторыя й сучаснасьць. Кароткія ўводзіны

П. Энглюнд
У чаканьні катастрофы

Т. Каліфатыдэс
Сызыф з Грамадзянскага пляцу

А. Шульцэ
Нядзельная імша

У. Стыг
Бэтон

С. Давідсан
Жыцьцё і сьмерць
Чаго ня ведаюць цёткі

Ю. Хэміры / А. Руус
КанТраЛяваць уСё.сьцЕрці

Э. Аскестад
Перашкода

К. Маркс
Мэбліроўка
Сябры
Выбар Кузака

П. Кільгорд
Дыярама

А. Плэель
Бабуля, гарадзкі лад і прыліў

Э. Лёвэндаль
Аб чым ён шкадуе

Зьвесткі пра аўтараў


Раім паглядзець:
Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
29'000 р.
4.833335
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 6)

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

Ніемі Мікаэль. Папулярная музыка зь Вітулы
22'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ніемі Мікаэль. Папулярная музыка зь Вітулы

Апошнімі гадамі ў скандынаўскіх кавярнях, электрычках і парках можна ўбачыць людзей, якія пахіхікваюць, пасьмейваюцца, а то і шчыра рагочуць. Прычына нябачанай у тых шыротах нястрыманасьці ў пачуцьцях — жоўтая кніжыца, сатырычны раман “Папулярная музыка зь Вітулы”.