Станкевіч Юры. П’яўка

Станкевіч Юры. П’яўка
15'400 р.
Вага: 310 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Раман. — Мінск: Галіяфы, Каўчэг, 2010. — 284 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-40-7
ISBN 978-985-6950-41-7


Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.


Юры Станкевiч : "Абраны беларусамi шлях — шлях самазнiшчэння", інтэрв’ю аўтара парталу BORISOV-E.INFO

Кніга-папярэджанне ад Юрыя Станкевіча, артыкул пра кнігу на сайце Радыё “Рацыя”


Раім паглядзець:
Паўзэванг Гудрун. Хмара
23'600 р.
0

Паўзэванг Гудрун. Хмара

“Цяпер мы ня можам сказаць, быццам нічога не ведалі”. Аўтарка напісала кнігу па гарачых слядах пасля трагедыі ў Чарнобылі. Выданне пабачыла свет у 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі "Хмару" экранізавалі ў Нямеччыне.

Станкевіч Юры. Апладненне ёлупа
17'300 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Станкевіч Юры. Апладненне ёлупа

Рэчаіснасць твораў, рознабаковых паводле тэматыкі і праблематыкі, іншым разам раскрываецца ў прытчавым ці фантастычным ключы, жорсткія рэальныя сітуацыі мяжуюцца з фантасмагорыяй. Шматаблічны свет, які адлюстроўвае надзённыя пытанні сучаснасці, прымушае да роздуму і будзіць уяўленне.

Станкевіч Юры. Мільярд удараў
9'700 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Станкевіч Юры. Мільярд удараў

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.