Сонца святое — Хрыстос

Сонца святое — Хрыстос
4'500 р.
Вага: 210 г
Памеры: 130x200 мм
0

Зборнік беларускай духовай паэзіі. — Мінск: Біблейскае таварыства, 2001. — 191 с.

ISBN 985-6183-02-2

У зборнік уваходзяць некаторыя паэтычныя творы беларускіх аўтараў мінулых часоў, шырока падаецца беларуская духоўная паэзія XX ст.

Аўтары твораў дзеляцца з чытачом сваімі разважаннямі над лёсам людзей і краіны ў залежнасці ад іх узаемаадносін з Богам. У вершах праслаўляюцца жыватворны ўплыў веры на душу чалавека і дзіўная моц Божых блаславенняў.

 

Біблейскае таварыства прапаноўвае чытачам зборнік беларускай духоўнай паэзіі. Ён складаецца з двух раздзелаў.

Першы, невялікі па памерах, раздзел прызваны звярнуць ўвагу на веру нашых продкаў. Як пісаў яшчэ Кірыла Тураўскі, “апостальскае навучанне і вера Хрыстова скрышылі лёд няверы” ў сэрцах. Людзі прыпадалі да Слова Божага і знаходзілі мэту і найвялікшую радасць для жыцця. Яны імкнуліся да пазнання Бога, да пакорлівасці перад Ім і да поўнага падпарадкавання сябе Божай уладзе. У Сімяона Полацкага ёсць радкі аб тым, што толькі неразумны чалавек можа задаволіцца знешняй формай, не жадаючы задумацца і ўнікнуць у сэнс Божых ісцін:

Ты, хто чытае гэта, не будзь такім несвядомым:
З’ядай ядры пісанняў, а не дзівіся знешняй прыгажосці.

Другі раздзел названы намі “Хрыстос уваскрос”, бо Хрыстос сапраўды уваскрос у многіх душах.

Вось дачакаліся:
                          Выспеліў час…
Маленне і шлях —
                              Прагу Хрыста
                                                    ў Беларусі

(Г. Тварановіч)

На Беларусі жывуць прадстаўнікі трох асноўных напрамкаў хрысціянства. Яны і з’яўляюцца аўтарамі зборніка. Гучаць маладыя галасы. Можа, не ўсе вершы ў зборніку адпавядаюць самым высокім патрабаванням, але яны цікавыя асэнсаваннем ролі Бога ў чалавечым жыцці, становішча чалавека ў свеце Божай праўды і яго асабістай адказнасці за жыццёвы выбар.

(З прадмовы да выдання)