Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе…
|
9'000 р.
Вага: 210 г
Памеры: 130x200 мм (1 голас ) |
Каханне ды іншыя казкі: Вершы, проза, п’есы, пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 184 с.
ISBN 978-985-6800-74-3
Каханне — вялікая каштоўнасць. Я не ведаю, ці кожнаму лёс дорыць магчымасць перажыць гэтыя пачуцці, аднак, калі, незалежна ад узросту, гэтае пачуццё абрушваецца на чалавека, то ўсякае бывае: часам, як хвароба, працякае хутка ды складана, а часам марудна і ціха. Ды і рознае надорваецца: каханне пераходзіць у сяброўства, сяброўства — у каханне… З пачуццямі жартаваць нельга! Каханне ж як Рубікон: тое, што на гэтым беразе, нам знаёма, а на тым ужо — “тэра інкогніта”, незнаёмая зямля…
Але ж для паэтаў законы ў каханні не пісаныя. І тым цяжэй паэту, бо часам яго эмацыянальнае, душэўнае жыццё бярэ верх і кіруе чалавекам, яго ўчынкамі. Гэта ў сям’і каханне павінна быць спакойным, ціхім, а ў паэзіі патрэбны выбух. На гэтым тры чвэрці сусветнай літаратура трымаецца. Гэтая тэма — невычарпальная! Пакуль будзе цепліцца на зямлі жыццё, будзе існаваць і яна!
У. В. Гніламёдаў
Пра аўтара
Нарадзілася 23 чэрвеня 1982 года ў Мінску. У 2005 г. атрымала спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры на факультэце беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка. Аспірантка інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. Супрацоўніца радыёстанцыі “Беларусь”. Аўтар кніг паэзіі “Праляцець па вясёлцы” (2002), “Ліпеньская навальніца” (2003). Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2003 года.
ЗМЕСТ
КАХАННЕ: ГІСТОРЫЯ ХВАРОБЫ
***Свабода!!!
***Дазвольце пялёсткамі лотаці…
***Хаджу па Мінску, здаюся мілай…
***Сляпая ноч… Анёлы да крыві…
***Калі з далоняў прарастае бэз…
***Гэтак светла — маліцца слязьмі…
***Калі з пяшчоты напаіць душу…
***Варажы мне: вясна — не вясна…
***О, як салодка бачыць сны твае…
***Ты выратуй ад выраю мяне…
***Я так хачу цябе хутчэй убачыць…
***Цішыня…
***Адключыць тэлефон…
ХУТКА СХОДНІЯ ДНІ…
***Хутка сходнія дні…
***Было святло, і прыцемкі былі…
***Поўня грэлася над вогнішчам…
***Азёры сноў пілі тваё дыханне…
***Перабітых дарог…
***Ноч глядзела на нас…
***Пайсці і вярнуцца…
***Ачуньваю! Каханне быццам грып…
***Апускаю сцягі…
***Я дайшла да сярэдзіны небыцця…
Анты-Пігмаліён
***Пракляты жнівень!
***Я ўсё запомню: гэты бераг…
Дыялог аўтаркі з урачом
11 чэрвеня. Маладзечна
Размова з Максімам
А. К.
***Я сягоння паліла сябе…
***…І гэтым — жыць, і з гэтым — паміраць…
***Ублытацца ў неба…
***“Хай будзе рана мая смяротнай!”…
9
STIGMA
***І чарыцы ружаў лілі аксамітную млосць…
***Калі гараць уяўныя багі…
***Спадкаемца сямі каралёў…
***Мне ўсё цяжэй вяртацца да сябе…
***У п’яным крыку гора-весляра…
***Вяртацца! Праз год і праз дваццаць…
***Гэты дзень — як праклён, гэта ноч…
***Убраць настуркамі Ваш вераснёвы твар…
***Так недарэчна. Я ўзлавала ката…
***Ваш чуйны сон у палахлівых зрэнках…
***Каралева жыве… Але мусіць памерці Кароль…
***Пакаёвыя коткі глядзяць каляровыя сны…
***Як зямля мая стане хлебам…
Nunc Dimittis
***Гэта птушка прыляцела па мяне…
***Я крыху пагуляю з агнём…
***Кожнаму — адзінота свая…
***Неба ліло малако і мілосць…
***Вырай — мой страчаны рай…
***Вы недарэчы, мой зімовы госць…
***Апошні прыпынак…
***Я забуду цябе (ці сябе падману)…
Да М.
***Каханне-муэдзін пакліча прававерных…
7*7
***“Назаўтра” — і вязніца, і палац…
***Было: паштоўкамі на e-mail…
Panem et…
Трызна
***Гэта не для мяне! Я не ўмею хадзіць па вадзе…
***Як у трызненні хворым…
***Я старая, нібы маладосць…
***Змярканне люляе стому…
***Хочаш казку? Ну слухай, каханы…
Калыханка для каханка
Адкажы!
***Ты крывіш вусны, бы татарскі хан…
***Ты здрадзіў мне тройчы…
***Помні імя тваё…
Contra Spem Spero
КАЗКІ ПРА К.
Добрайраніцыдзецісядайцекаліласка (план-канспект студэнткі Я.)
Лісты да нябожчыкаў
Цень пацука (фантасмагорыі)
Пра мора, сны і пластылін
КМЧ (курсы маладых чараўнікоў) (казка ў 3-х дзеях)
Шафа (дрматычная казка ў 3-х дзеях)
TERRA INCOGNITA (ПЕРАКЛАДЫ З АНГЛІЙСКАЙ)
Элізабэт Барэт Браўнінг
З цыкла “Санеты з партугальскай”



