Сін Ілля. Тэатральныя дэманы
|
15'400 р.
Вага: 240 г
Памеры: 130x200 мм
|
Тэксты. — Мінск: Галіяфы, 2010. — 176 с. — (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-6906-35-3
Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфэмэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпу вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць...
Новую кнігу трансгрэсіўнай прозы Ільлі Сіна можна парэкамэндаваць толькі падрыхтаваным чытачам.
Урыўкі з кнігі ў часопісе “Дзеяслоў”
ЗЬМЕСТ
ТЭАТРАЛЬНЫЯ ДЭМАНЫ
Дадатак. Фрагмэнты Сьвятога Пісаньня, алюзіі на якія можна сустрэць у гэтым тэксьце
Марк Ледэтэд. БЕЛАРУСЬ. Пераклад з ангельскай Ільлі Сіна
Парэзаць на дробныя кавалачкі, дадаць прыправаў і прапусьціць празь мясарэзку



