Селівончык Вера. Ткацтва на дошчачках

Селівончык Вера. Ткацтва на дошчачках
35'000 р.
Вага: 310 г
Памеры: 170x260 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Практычны дапаможнік. — Мінск: Медысонт, 2009. — 64 с.: іл. — (Майстроўня).

ISBN 978-985-6887-43-0

Кніга адкрывае серыю практычных дапаможнікаў у традыцыйных беларускіх рамёствах. Гэта вынік паглыбленага вывучэння старажытнай тэхнікі вырабу паясоў. У ёй падрабязна апісваюцца ўсе тэхналагічныя працэсы: запраўка дошчачак, складанне ўзораў, прыёмы ткання, якія праілюстраваныя каляровымі схемамі, малюнкамі і фатаздымкамі, расказваецца пра аздабленне тканых рэчаў кутасамі, пампонамі, махрамі. Акрамя таго, аўтарка дэманструе вынікі творчага пераасэнсавання тэхнічных і мастацкіх магчымасцяў гэтага спосабу ткання, а таксама раскрывае раней не вядомыя сакрэты тэхнікі. Кніга змяшчае дадатак, у якім прыводзяцца фотаздымкі і схемы традыцыйных беларускіх паясоў з музейных і прыватных калекцыяў.

Кніга зацікавіць ўсіх, хто хоча авалодаць навыкамі ткання на дошчачках і любіць ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі.


Раім паглядзець:
Віннікава Марыя. Гарсэт, кабат, шнуроўка…
35'000 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Віннікава Марыя. Гарсэт, кабат, шнуроўка…

Матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, раскрываюць лакальныя адметнасці камізэлькі — адной з частак народнага строю беларускіх жанчын, якая значна ўплывала на яго агульны мастацка-пластычны вобраз. У кнізе даюцца схемы крою і кароткія апісанні аўтэнтычных камізэлек, якія дапамогуць пры стварэнні рэканструкцый традыцыйнага беларускага строю і мадэляванні адзення з народнымі элементамі.