Сцебурака Усевалад. Сны дарог

Сцебурака Усевалад. Сны дарог
6.00 р.
Вага: 165 г
Памеры: 107x165 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вершы. — Мінск: Медысонт, 2017. — 64 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7136-87-2.

Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.


Рэпартаж з прэзэнтацыі на сайце Саюзу беларускіх пісьменнікаў.


Верш з кнігі

          Дарогам сьвету сьняцца сны.

          Пад мяккай даланёю ветра,
          у пошуме магутных хвой
          шляхі ахутвае спакой.

          Нязьлічаныя кіламетры
          праз бальшакі, сьцяжыны, нетры,
          глынуўшы стомы, як паветра,
          знаходзяць адпачынак свой.

          Ім сьніцца тая далячынь,
          зь якой ў адмену ўсіх законаў,
          без тлумачэньняў і прычын
          нас цягне да сваіх загонаў

          у шлях астатні – на спачын…

          З-пад капытоў, з-пад ног і колаў
          бягуць шляхі празь лёс і кон.
          Вякоў спакон,
          часоў здавён,
          пад сонцам і мігценьнем зораў.

          Ў дзяцінстве,
          стаўшы на парог,
          як чорт панёс,
          як Бог бярог?
          На цьвердзі і на хвалях мораў
          ўсе нашы крокі —
          сны дарог.


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Сцебурака Усевалад. Бег па самаадчуванні
7.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Сцебурака Усевалад. Бег па самаадчуванні

У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.


Каб купіць Сцебурака Усевалад. Сны дарог, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".