ა Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула
6.31 р.
Вага: 505 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Раманы. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 520 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Выпуск 26)

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7007-66-0

Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю.

За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэаткаю прэміі імя Францішка Багушэвіча.


ЗМЕСТ



Людміла Рублеўская нарадзілася ў Мінску ў 1965 годзе. Працавала ў газеце “Наша слова”, часопісе “Першацвет”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Цяпер працуе літаратурным аглядальнікам газеты “СБ. Беларусь сегодня”. Кіруе суполкай маладых творцаў “Літаратурнае прадмесце”. Аўтарка шматлікіх кніг прозы і паэзіі, сярод якіх “Старасвецкія міфы горада Б” (2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2006), “Карона на дне віра” (2008), “Шыпшына для пані” (2008) і інш. Творы перакладаліся на дзесяткі моў свету. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” за раман “Золата забытых магіл” (2006), лаўрэатка прэміі Францішка Багушэвіча за раман “Сутарэнні Ромула” (2011).


Каб купіць ა Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".