Разанаў Алесь. Воплескі даланёю адною

Разанаў Алесь. Воплескі даланёю адною
10'800 р.
Вага: 100 г
Памеры: 120x190 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Пункціры. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 76 с.

ISBN 978-985-6901-74-7

Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.


***

Нататнік змакрэў:
набраўся
Уражанняў ад дажджу.

***

Спазняюся:
лічыць
кіроўца маршруткі рублі,
я — хвіліны.

***

Воплескі даланёю
адною:
лунае
кляновы ліст над зямлёй.


Раім паглядзець:
Разанаў Алесь. Дождж: возера ў акупунктуры
9'500 р.
0

Разанаў Алесь. Дождж: возера ў акупунктуры

Пункціры—акупункціры: у даступнай воку і думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з’яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук і ўкладаецца ў радкі.

Разанаў Алесь. Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
9'500 р.
0

Разанаў Алесь. Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Паэмы, што складаюць кнігу, увайшлі ў знак і з’яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест.

Разанаў Алесь. Пчала пачала паломнічаць
16'800 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Разанаў Алесь. Пчала пачала паломнічаць

Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры. Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.

Разанаў Алесь. Сума немагчымасцяў
9'500 р.
0

Разанаў Алесь. Сума немагчымасцяў

У кнізе шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі. З адлегласці, дыстанцыйна, варта глядзець і на самога паэта.