Птушкі Еўропы

Птушкі Еўропы
40'600 р.
Вага: 880 г
Памеры: 145x225 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл.

ISBN 83-01-13187-X

Кніга з’яўляецца першым навуковым вызначальнікам птушак на беларускай мове, таксама як і наогул першым беларускамоўным выданнем гэткага кшталту, прысвечаным птушкам усяго кантынента Еўропа.

Вызначальнік быў упершыню выдадзены на польскай мове ў 1982 г. Зараз ён значна перапрацаваны і дапоўнены аўтарамі і выдаецца адначасова на польскай і беларускай мовах. Акрамя таго, беларускамоўнае выданне дапоўненае самымі новымі на канец дваццатага стагоддзя звесткамі аб статусе відаў птушак на Беларусі.

Вызначальнік ахоплівае ўсіх птушак, якія сустракаюцца ці калі-небудзь сустракаліся на тэрыторыі Беларусі, таксама як і тых, якія не сустракаюцца ў нас, але гняздзяцца на тэрыторыі іншых краін Еўропы ці вядомыя там у якасці больш-менш частых залётных відаў або сезонных мігрантаў.

 Беларускія назвы некаторых птушак, якія вы знойдзеце ў гэтай кнізе, адрозніваюцца ад тых, што ўжываліся ў выданнях у савецкія часы і ўяўлялі сабой, у большасці, вымаўленне па-беларуску рускіх назваў. Таму для вызначальніка мы скарысталі першапачатковыя беларускія назвы, якія ўжываліся ў навуковых працах да 1920-х гадоў, пакуль не былі замененыя на русіфікаваныя. Зараз гэтыя беларускія адноўлены і апрацаваны спецыяльнай камісіяй Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у склад якой увайшлі таксама спецыялісты дзяржаўнага і педагагічнага універсітэтаў, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя”, грамадскіх арганізацый “Ахова птушак Беларусі” і “Заходне-Беларускае таварыства аховы птушак”. Таксама яны былі ўхваленыя і прапанаваныя для шырокага карыстання тэрміналагічнай камісіяй пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.


 ЗМЕСТ
 
Уступ
     Размяшчэнне і колькасць птушак у свеце і ў Беларусі
     Палёт птушкі
     Характэрныя спосабы руху птушкі
     Структура вызначальніка
     Ідэнтыфікацыя птушак
     Што і як патрэбна назіраць
     Да ўвагі чытачоў
     Інфармацыя, што датычыцца апісальнай часткі вызначальніка
Бібліяграфія
Апісанне відаў 
Паказальнік лацінскіх назваў птушак
Каляровыя табліцы 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



Раім паглядзець:
Сідаровіч Вадзім. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак
220'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Сідаровіч Вадзім. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак

Guide to mammal and bird activity signs. На беларускай і ангельскай мовах.

Падарожжа з белай чапляй
22'200 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Падарожжа з белай чапляй

Кніга “Падарожжа з белай чапляй” працягвае серыю “Скарбы роднай прыроды” і расказвае пра Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. У лясах і на балотах, што ляжыць паміж рэчкамі Сцвігай, Убарцю і Прыпяццю, жыве мноства звяроў і птушак, сярод якіх ёсць вельмі рэдкія. Кніга знаёміць юных чытачоў з гэтымі звярамі і птушкамі, вучыць зберагаць прыгажосць роднага краю.