Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня

Наша страва: Сапраўдная беларуская кухня
54'000 р.
Вага: 470 г
Памеры: 170x240 мм
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

2-е выд. / А. Белы, З. Дзядзенка, А. Дзярновіч і інш.; Укл. А. Белы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 288 с.

ISBN 978-985-6901-72-3

Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце.

ЗМЕСТ

Прадмова

Супы
Бацвінне (Алесь Белы)
Боршч: і ў пост і на хрост (Сяргей Харэўскі)
Зацірка (Алесь Белы)
Поліўка (Алесь Белы) 

Стравы з мукі і крупаў
Блін: круглы, ды не сонца (Алесь Белы, Таццяна Валодзіна)
Галёпы (Алесь Белы)
Грэчка (Алесь Белы)
Калдуны (Алесь Белы)
Куцця (Алесь Белы)
Лазанкі (Алесь Белы)
Смажні, кнышы, кулябякі (Алесь Белы)

Стравы з бульбы
Кароткі нарыс гісторыі беларускай бульбы (Ігар Марзалюк)
Бабка — сястра кугеля (Сяргей Харэўскі)
Кішка (Алесь Белы)
X-files: Капыткі (Алесь Белы)

Стравы з садавіны і гародніны
Агрэст (Зміцер Дзядзенка)
Аер (Сяргей Харэўскі)
Бручка (Алесь Белы)
Галубцы (Алесь Белы)
Забыты смак сапяжанкі (Зміцер Дзядзенка)
Шпарагі (Сяргей Харэўскі)
Шчаўе (Сяргей Харэўскі)
Труфля, ці “часнок багацеяў” (Зміцер Малочка)

Стравы з мяса
“Дзедка свінушку ўбіў...” (Зміцер Дзядзенка)
“Добрымі былі тыя часы, калі за паўтарак былі дзве каўбасы” (Алесь Белы, Аляксей Шаланда)
Верашчака і мачанка (Алесь Белы)
Зразы (Алесь Белы)
Гуляш: антыдэпрэсант у талерцы (Ягор Новікаў)
Бараніна (Алесь Белы)
Марцін святы — губіцель гагаты (Алесь Белы)

Стравы з рыбы
“Дай мне булку на паўзлоты, ды прыпраў мне селядца…” (Алесь Белы)
Судак (Сяргей Харэўскі)
Траска і мянтуз (Алесь Белы)

Малочныя прадукты
Дзісенскае масла (Алесь Белы)
Сыр літоўскі (Алесь Белы)

“Каланіяльныя” тавары
Гарбата для пана асэсара (Алесь Белы)
Кава (Алег Дзярновіч)
Апельсін (Алег Дзярновіч)
Шакалад (Алег Дзярновіч)

Рэгіянальная кухня
Віртуальны гарадзенскі смак (Алесь Белы)
Перакачаўнік (Алесь Белы)

Алкагольныя напоі
Віно, або Аказія ў карчме (Ягор Новікаў)
Гарэлка (Алесь Белы)
Дзве гісторыі пра крамбамбулю (Віктар Корбут, Алесь Белы)
In laudem cerevisiae (На хвалу піва) (Алесь Белы)

Звесткі пра аўтараў


Гэта не зусім звычайная кулінарная кніга. Нарысы, якія ўвайшлі ў яе, пісаліся ўкладальнікам, а потым і яго сябрамі на працягу васьмі гадоў. Яна не прэтэндуе быць поўнай. Насамрэч у ёй шмат лакунаў, многія традыцыйныя стравы, напоі і кампаненты нашай кухні засталіся па-за ўвагай: пернікі, абаранкі, крупнік, квас і шмат іншага, вартага, каб згадаць у будучых нарысах і, спадзяюся, у наступных выданнях. Аднак пачатак пакладзены: стравы, што калісьці былі неад’емнай часткай штодзённага побыту нашых продкаў, вяртаюцца з нябыту — у нашу свядомасць і за нашы сталы. Многія з іх заслугоўваюць асобнай кнігі, але пакуль чым багатыя, тым і радыя. Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце. Бо кулінарная традыцыя, як і любая іншая, жыве толькі ў няспынным змяненні, трансфармацыі, пераасэнсаванні, а толькі праз тое і мажліва высветліць, што ж сапраўды сталае, што ёсць ядром і сутнасцю нацыянальнага духу…

(З прадмовы укладальніка).


Раім паглядзець:
Качук Юры. Моц смаку
178'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Качук Юры. Моц смаку

Унікальны збор рэцэптаў беларускай кухні сабраў і выдаў вядомы на Гарадзеншчыне краязнавец і грамадскі дзеяч з Зэльвы Юры Качук. Усе стравы аўтар сам прыгатаваў і пакаштаваў. Большасць рэцэптаў суправаджаюць фотаздымкі. А дзе фотаапарат не мог перадаць усяго каларыту, ілюстрацыі замянілі на нацюрморты Васіля Шамрука.

Ракава Любоў. Гісторыя на градках
16'400 р.
0

Ракава Любоў. Гісторыя на градках

Кніга прысвечаная аднаму са старажытных заняткаў беларусаў — агародніцтву. У ёй разглядаюцца асаблівасці апрацоўкі глебы, прылад працы, тэхналогіі вырошчвання і распаўсюджвання агародных культур у розныя гістарычныя часы ў розных сацыяльна-саслоўных групах.