Найвышэйшая песня Саламонава

Найвышэйшая песня Саламонава
35'600 р.
Вага: 650 г
Памеры: 205x290 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Біблейская кніга / На беларус., рус. і англ. мовах. Пер. на беларус. мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 86 с.: іл. Цв. вокл.

ISBN 978-985-02-0978-8

"Найвышэйшая песня Саламонава" – адна з частак Бібліі. У ёй распавядаецца пра каханне, апяваецца трапяткое пачуццё, якое натхняе людзей, робіць іх мужнымі і высакароднымі. Тэкст у новай кнізе выдавецтва "Мастацкая літаратура" падаецца на трох мовах — беларускай, рускай, англійскай. Беларускі пераклад зрабіў вядомы пісьменнік Васіль Сёмуха. Кніга багата ілюстраваная. Народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч стварыў адметную гісторыю кахання ў малюнках, мастацка-вобразнымі сродкамі перадаў напружанасць і велічнасць душэўных перажыванняў.

 

ЗМЕСТ

Найвышэйшая песня Саламонава
Песнь песней Соломона
The Song Of Songs

 

***

Найвышэйшая песня Саламонава.

Няхай вусны яго мяне пацалуюць!
Бо лепшыя за віно твае ласкі.
Ад водару мазяў тваіх
імя тваё — як разлітае міра;
    таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; —
    цар мяне ўвёў у харомы свае!
Радавацца і весяліцца будзем з табою,
    больш за віно будзем славіць пяшчоты;
    цябе годнасна любяць!
Ерусалімскія дочкі!
    Чорная я, прыгажуня сабою,
нібы намёты Кідара
    ці полагі Саламонавыя.
Не зважайце на смугласць маю;
    гэта сонца мяне апаліла:
сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, —
    вінаграднікі вартаваць мне казалі, —
    свайго вінаградніку я не ўпільнавала.
Ты скажы, каханне маёй душы,
    дзе ты пасвіш?
    дзе апоўдні ты адпачываеш?
навошта бадзяцца мне
    каля статкаў сяброў тваіх?


Раім паглядзець:
Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
97'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 9)

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1536 с.