У кнізе апавядаецца пра жыцьцё Чэслава Сіповіча (1914—1981), першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ХХ стагодзьдзя. Ягоная дзейнасьць разглядаецца на фоне рэлігійных, культурных і палітычных падзеяў у сьвеце, асабліва тых, што датычылі беларусаў.
Праца напісаная на аснове асабістых успамінаў аўтара і багатых, дагэтуль невядомых, цікавых архіўных матэрыялаў.
Праца прысьвячаецца гісторыі кляштару беларускіх айцоў-марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі.