Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа

Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа
10'800 р.
Вага: 260 г
Памеры: 130x200 мм
0

Мінск: Логвінаў, 2008. — 296 с. — (Другі фронт мастацтваў). 

ISBN 978-985-6800-23-1

За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі, крымінальнікамі і нават вампірамі. Усё гэта тым ці іншым чынам адлюстравана ў кнізе.

Гэта кніга — летапіс літаратурна-мастацкага руху Бум-Бам-Літ ад аднаго з заснавальнікаў Бум-Бам-Літа, Сержа Мінскевіча. Яна складаецца з 4 часткаў: “Вершатворы”, “Творы прозай”, “Эссэнцыя”, “Мамэнта Мэмары”, і дадатку “Дакумэнты”. Тры першыя часткі ўтвараюць тэкстуальную прастору, дзе ў форме анталогіі прадстаўлена мастацкая літаратура, чацвёртая — кантэкстуальную, дзе сабраны некаторыя ўспаміны, апісанні выступаў і прыколы. У дадатку, як відаць па назве, падаюцца артыкулы, нарысы, рэпартажы, што былі ў свой час апублікаваныя ў прэсе. Чытаць часткі можна ў любым парадку.

 

ЗЬМЕСТ

І. Кур’ян. Аб’ектыўнае смакаваньне мовы

Частка I. Верша-творы

Частка II. Творы прозай

Частка III. Эсэнцыя

Частка IV. Мамэнта мэмары

Дадатак. Дакумэнты


Раім паглядзець:
Мінскевіч Серж. Сад Замкнёных Гор
42'000 р.
0

Мінскевіч Серж. Сад Замкнёных Гор

Раман "Сад Гамкнёных Гор", які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак: квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі "Забаўкі для малодшых", у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. Аповесць "Гіперновы рабінзон" па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.